Валерый Сляпухін не змог абскардзіць сваё брутальнае затрыманне на адной з акцый пратэсту

| Асобы

Вядомы гомельскі грамадскі актывіст Валерый Сляпухін спрабаваў абскардзіць адміністрацыйны арышт, які меў месца ў сярэдзіне кастрычніка. Тады Інтэрнэт абляцелі фотаздымкі ягонага брутальнага затрымання. Некалькі байцоў АМАП–у беспадстаўна ўжылі ў дачыненні да гомельца фізічную сілу. У выніку гэтага затрымання Валерыю Сляпухіну былі нанесеныя некалькі траўмаў, але яго ўсё роўна асудзілі на 15 сутак арышту за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтам.  



Фота: тг–канал Гомельский чат конструктивных изменений

Суддзя Гомельскага абласнога суда Васіль Бягун, выслухаўшы аргументы грамадзяніна, пакінуў рашэнне суда Цэнтральнага раёна без змяненняў. “Што ж, будзе нагода напісаць скаргу на суддзю і абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе”, — каментуе Валерый Сляпухін.  


Фота: акаўнт Валерыя Сляпухіна ў фэйсбуку

Для Валерыя Сляпухіна рашэння абласнога суда было чаканым. На справядлівае рашэнне ў цяперашніх умовах ён не разлічваў. Аднак актывіст лічыць, што трэба абавязкова ўсё роўна звяртацца ў суд: “Калі не аспрэчваць падобныя справы ў судах, то агрэсія з боку сілавікоў будзе яшчэ большая”. 

Пасля затрымання ў Валерыя Сляпухіна назіраюцца праблемы са здароўем. У прыватнасці, як засведчылі медыкі, пагоршыўся зрок на два пункты на правым воку, дзе быў сіняк. Таксама дадатковага даследавання патрабуюць каленны і галёнкаступнёвы суставы. 

Валерый Сляпухін — стваральнік грамадзянскай ініцыятывы “Жыві як гаспадар”. Мэтай яе з’яўляецца вырашэнне арганізацыйных, юрыдычных, камунальных і эканамічных пытанняў, звязаных з гарадскімі дамамі і вуліцамі. Гомельцы таксама ведаюць Валерыя як абаронцу зялёнай зоны вакол возера Бабрыха, якой пагражае забудова жылымі раёнамі. 


Флагшток



«Глаза у него горят, он верит в перемены». История активиста, который пропал в августе — сейчас он в СИЗО

| Асобы

На волне протестной активности в телеграме появился чат «Гомель перемен». Те, кто просматривал его, могут вспомнить самого активного пользователя с ником Buch. Парень часто делился своими приключениями в чате в режиме онлайн: рассказывал, как его остановила милиция на подходе к пикету, описывал погоню тихарей возле Гомсельмаша и другие истории.

90-годдзе Караткевіча ў Рагачове праходзіць амаль незаўважна

| Асобы

26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 год. Творца нарадзіўся ў Воршы, вучыўся ў Кіеве, а жыў у Мінску. Аднак лёс пісьменніка быў звязаны і з Гомельшчынай. Узгадайма, чаму Уладзімір Сямёнавіч меў сантыменты да нашага рэгіёну.