Украіна аднесла Беларусь да “чырвонай зоны”

| Каронавірус

Міністэрства аховы здароўя Украіны склала спіс небяспечных з пункту гледжання эпідэміялагічнай сітуацыі краінаў. Калі колькасць актыўных выпадкаў захворвання COVID-19 не перавышае 40 асобаў на 100 тысяч насельніцтва, то гэтая краіна адносіцца да “зялёнай зоны”.


Ілюстрацыйнае фота, kiev.vgorode.ua

Грамадзяне з “чырвонай зоны” пасля перасячэння кардону будуць адпраўляцца на абсервацыю ці самаізаляцыю на 14 сутак. Акрамя гэтага, калі замежнік з’яўляецца грамадзянінам краіны з “чырвонай зоны”, але мае пацверджаныя дакументамі доказы, што апошнія два тыдні правёў у “зялёнай зоне”, то ён вызваляецца ад абавязковай абсервацыі. Для ўсіх замежнікаў абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць медычнай страхоўкі на выпадак захворвання COVID-19. 

На дадзены момант, згодна афіцыйнай статыстыцы, ва Украіне зарэгістравана 37 актыўных выпадкаў COVID-19 на 100 тысяч насельніцтва. У Беларусі гэты паказнік складае ажно 252,2 чалавекі на 100 тыс. насельніцтва.

 Такім чынам, беларускім турыстам, якія плануюць сёлета наведаць украінскія курорты, трэба ўлічыць, што  падчас паездкі яны могуць сутыкнуцца з непрадбачанымі перашкодамі. 

Флагшток

Белорусскую молодежь не допустят к участию в образовательных программах ЕС этим летом

Беларусь не вошла в перечень стран с относительно низким приростом случаев инфицирования коронавирусом. Число зараженных на 100 тысяч населения составляет 717 человек, что в 44 раза выше требуемого норматива.