Гомельскія краязнаўцы вярнулі Старому Ўнівермагу арыгінальныя дзверы

| Горад

Гомельскія краязнаўцы з супольнасці Пошукі старога Гомеля ў лістападзе мінулага года заўважылі новыя дзверы на будынку Старога Ўнівермагу. 



Так выглядаў уваход у Стары Ўнівермаг з новымі дзвярыма

Краязнаўцы абураліся:

Замест драўляных, якія больш-менш паўтаралі ўзор дзвярэй 1959 году, на ўваходзе ў Стары Ўнівермаг былі ўсталяваныя дадатковыя дзверы. Па непісаных законах аграрэнесансу пераплёты новай уваходнай групы былі вырабленыя з пластыку і зашклёныя блакітным люстэркавым шклом.

На якія хітрыкі ініцыятарам давялося пайсці, каб у помніку архітэктуры зашкліць арыгінальны ўваходны партал, мы не ведаем, але паспрабуем высветліць.

Пасля нядоўгай перапіскі актывіст Аляксей Дужы высветліў, што дзверы былі ўсталяваныя незаконна. Гомельскі гарвыканкам склаў два адміністратыўныя пратаколы за працы на помніку архітэктуры без узгаднення, а таксама за самавольныя змены архітэктурнага рашэння помніку. Уладальнік атрымаў прадпісанне аднавіць знешні выгляд да 25 студзеня 2021 года. Відавочна, працы адбываюцца са спазненнем. 


Сёння ідуць працы па дэмантажы новых дзвярэй (фота: Аляксандра Марозава з чата Канструктыўных пераменаў)


Флагшток

С больной головы на здоровую. Как Советский район достигает успехов в благоустройстве района

| Горад

Предприятия Советского района Гомеля получили письменные и устные распоряжения о посадке растений на территории района. На фото экземпляр поступивший на предприятие «Сантекс».