У камунальнікаў скончылася фарба? (фотафакт)

| Горад

Апошнія два месяцы ў Гомелі на будынках, асфальце і платах масава з'яўляюцца надпісы: «3%», «ПСІХО3%» і іншыя. Жыхар Гомеля Міхаіл падзяліўся з Флагштокам сваім меркаваннем наконт працы камунальных службаў у сувязі з гэтай зʼявай:

«Увесь Гомель абмаляваны пратэстнымі надпісамі. І як з гэтым змагаюцца камунальнікі? Напрыклад, на прыпыначным навесе на вуліцы 50 год заводу Гомсельмаш у ліпені зʼявіўся надпіс «3%». Праз які тыдзень зʼявіліся камунальнікі з шэрай фарбай. Іх цярпення хапіла толькі на частку лічбы. Астатнія надпісы і каракулі іх зусім не зацікавілі. Цяпер замест таямнічых трох працэнтаў на прыпынку красуецца брыдкая шэрая пляма».




Update: 
Піша Міхаіл: 
Прыкладна ў 16:00 прыбеглі камунальнікі і пачалі энэргічна прыводзіць прыпынак у прыстойны выгляд. Дзякуй вам!


Калі ў вас ёсць цікавая інфармацыя, то дасылайце яе на адрас нашай рэдакцыі flagshtok.info@gmail.com

Флагшток

В Гомеле вопреки просьбам активистов уничтожен последний старый троллейбус ЗиУ

Более года назад 355 неравнодушных гомельчан поддержали петицию с просьбой сохранить в рабочем состоянии последний гомельский троллейбус модели ЗиУ-682 и последний автобус модели Икарус-250.