У ізалятары шосты дзень галадае жыхар Гомеля

| Навіны

Як паведамляе Радыё Свабода, шосты дзень трымае галадоўку ў буда-кашалёўскім ізалятары жыхар Гомеля Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага, на ягоную думку, затрымання і арышту на 15 содняў.

Пра галадоўку Свабодзе стала вядома ад жыхаркі Гомеля, якая таксама адбывае 15-дзённы арышт і даслала паштоўку сваім сябрам. Факт галадоўкі пацвердзіў і жыхар Буда-Кашалёва, які днямі выйшаў з-пад арышту.

У РАУС Буда-Кашалёва сказалі, што Ігар Краўчанка адмаўляецца ад ежы, але «гэта ягонае права».

25 студзеня суд Савецкага раёну Гомля арыштаваў Ігара Краўчанку на 15 дзён. На суд з ахвотных ніхто ня трапіў. У канцылярыі постфактум сказалі, што яго асудзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але якой, дзе і калі — не паведамілі.

Ігара Краўчанка затрымалі на выходных у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. Тады ў Бабруйску адбыліся масавыя арышты і ператрусы.


Радыё Свабода

Беларусы Киева призывают президента Украины усилить санкции против белорусских властей

| Навіны

Беларусы Киева 26 февраля отправили открытое коллективное письмо властям Украины с просьбой усилить давление на власти Беларуси в связи с репрессиями в адрес гражданских активистов, журналистов и правозащитников.