Гомельцаў падтрымлівае беларуская дыяспара ЗША

| Выбары 2020

Беларуская дыяспара па ўсім свеце працягвае выказваць салідарнасць з суайчыннікамі, якія на радзіме змагаюцца за перамены. 


У паблік “Мой родной Гомель” адпраўлены відэазварот ад нашых землякоў, якія перадаюць прывітанне прама з Лос-Анджэлесу. Акцыя беларусаў з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі праходзіла непадалёку ад галоўнай кінафабрыкі планеты — раёна Галівуд. 

Галоўны герой роліка намаляваў на сваім торсе старажытны беларускі герб “Пагоня”. У сваім вусным звароце ён падтрымлівае землякоў: “Хлопцы, беларусы, Гомель! Гэта самы цэнтр Лос–Анджэлеса. Увесь свет бачыць і ведае. Вельмі шкада, што мы не дома, не ў Беларусі, але мы можам падтрымаць адсюль. Нас многа і мы па ўсім свеце. Мы — Беларусы, нас — шмат, мы працалюбівыя і файныя. Мы не ваяўнічыя. Мы проста хочам дабра і ідзем да канца”. 


Флагшток