Гомельцы працягваюць абараняць свае подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў

| Выбары 2020

Грамадскі актывіст Валерый Сляпухін не змірыўся з інфармацыяй выбаркамаў пра выбракоўку подпісаў за рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі. Таму вырашыў ініцыяваць калектыўны зварот у Генеральную пракуратуру з просьбай прызнаць подпісы сапраўднымі і даць ацэнку дзеянням групы асобаў, якія дапусцілі сітуацыю з непрызнаннем подпісаў. 


Фота з акаўнта Валерыя Сляпухіна

Валерый Сляпухін для збору подпісаў выкарыстаў сацыяльныя сеткі. Пад ягоным зваротам у Генеральную пракуратуру падпісаліся  больш за 100 чалавек — жыхароў розных гарадоў і рэгіёнаў Беларусі. 


У нас, на жаль, не так многа інструментаў для абароны канстытуцыйных правоў і інтарэсаў грамадзянаў. У дадзенай сітуацыі неабходна выкарыстоўваць усё. Хоць на правасуддзе разлічваць не выпадае, але трэба ж нешта рабіць”, -- гаворыць ініцыятар звароту.


Флагшток


Затрыманы гомельскі журналіст Яўген Меркіс

Учора ўвечары быў затрыманы журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс. Ён вяртаўся дадому з асвятлення акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў. Міліцыя чакала яго на ўваходзе дадому.

Закончился долгий суд над сыном журналистов

Сегодня суд Центрального района Гомеля закончил рассмотрение административного дела 18-летнего сына гомельских журналистов независимых изданий БелаПАН и «КП в Беларуси» Юрия Германовича. Его обвиняют в мелком хулиганстве: якобы молодой человек приставал к прохожим и размахивал руками — за что и был задержан сотрудниками милиции. На четвертом заседании суд вынес свой вердикт.