Як Рыгоравіч збіраў подпісы ў Гомелі

| Палітыка

6 чэрвеня ў Гомель з пікетам завітаў лідар фолк-метал гурта Znich Алесь Таболіч. Рок-музыка вырашыў не заставацца ў баку ад сёлетняй перадвыбарчай кампаніі і стаў самым нестандартных прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.

Алесь Таболіч распавёў Флагштоку пра свае ідэі і навошта ён ідзе ў прэзідэнты.
  

Падтрымаць Таболіча прыехаў музыка Аляксандр Памідораў

«Каб толькі хайпануць, трэба толькі падаць дакументы. А я езджу па Беларусі турамі, каб данесці сваю пазіцыю да грамадства. Мая пазіцыя вельмі новая і яскравая — гэта культура. Праз культурныя рэформы можна зрабіць новую дзяржаву, нашу Беларусь».


Асаблівую ўвагу Таболіч надае беларускай нацыянальнай культуры

«Шанцаў прайсці ў мяне няма. Але я імкнуся каб мяне зразумелі тыя палітыкі, якія пойдуць змагацца за прэзідэнцтва далей, каб яны звярталі ўвагу на тую праслойку творчай інтэлігенцыі. Каб праз культуру можна было рабіць змены ў нашым паўсядзённым жыцці».




«Я за парламенцкую рэспубліку, за абранцаў з народу (ад палітыкі, ад бізнэсу, ад культуры, ад эканомікі). І канежне ж за глабальныя рэформы. Каб нашая дзяржава была цэнтрам Еўропы, каб мы маглі сябраваць з усімі: і з Расіяй, і з Украінай, і з Захадам, і з Усходам. Але пры гэтым не страчвалі сваю незалежнаць. Бо незалежнасць — гэта самы галоўны здабытак Беларусі».



Банэр музыкі прыцягвае ўвагу, бо Таболіч таксама Аляксандр Рыгоравіч, як і Лукашэнка


«Я супраць крыві. Тое, што кажа Аляксандр Рыгоравіч і тое, што казаў Ціханоўскі, абурае людзей. Я не хачу, каб была такая канфрантацыя. Я быў у 2010 годзе на плошчы ў Мінску і ведаю, што гэта такое. У нас народ больш-менш памяркоўны і не хоча гвалту. Бо дэстабілізацыяй могуць скарыстацца, у выніку чаго Беларусь можа згубіць сваю дзяржаўнасць. Я за мірныя пратэсты і мірныя пікеты».




«Чаму Ціханоўскі стаў такім моцным блогерам, чаму да яго такая цікавасць? Ён распытваў людзей, каму што баліць. Ён размаўляў з народам і стаў папулярным. Калі нашыя ўлады зразумеюць, што з народам трэба размаўляць, а не сядзець у кабінеце? Дагрукацца да іх нельга. Зараз неабходна лібералізацыя грамадства і грамадскага руху».


Больш пра пікет Алеся Таболіча глядзіце ў відэа Флагштока :

 

Флагшток