Кампанія салідарнасці са святаром Уладзімірам Драбышэўскім выйшла на міжнародны ўзровень

| Выбары 2020

Супрацоўнікі і студэнты багаслоўскага інстытута ў Парыжы выступілі ў абарону гомельскага святара Уладзіміра Драбышэўскага. Адпаведны відэазварот запісаны ад імя выпускнікоў Свята–Сергіеўскага праваслаўнага інстытута (Францыя). Удзельнікі акцыі салідарнасці асудзілі пераслед протаіерэя Уладзіміра Драбышэўскага, арыштаванага за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць міліцэйскага гвалту ў Беларусі.  

Дыякан Алег Агеенка (Бельгія):  

“Спыніце гвалт” — менавіта з такімі словамі, напісанымі чырвонымі літарамі на белай паперы выходзіў на вуліцы Гомеля святар і бацька шасцёх дзяцей Уладзімір Драбышэўскі. Цяжка сабе ўявіць, што ў геаграфічным цэнтры Еўропы святара арыштоўваюць на 25 дзён толькі за тое, што ён падтрымаў людзей, якія выйшлі на вуліцы адстойваць свае правы, толькі за тое, што ён заклікаў улады спыніць гвалт адносна сваіх грамадзянаў.  


У запісе відэароліка прынялі ўдзел: святары Уладзімір Ягелла і Антон Гелясаў, дыякан Алег Агеенка, чытальнік Аляксей Рыжкоў, сакратар Інстытута Лілія Калосіма, студэнты і выпускнікі Юстына Паніна, Вольга Гассельблат, Уладзімір Шчур.

Святар Уладзімір Драбышэўскі быў выкліканы ў РАУС Савецкага раёна 18 верасня ў якасці асобы, у дачыненні да якой быў распачаты адміністрацыйны працэс за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. У той жа дзень святара асудзілі на 10 сутак арышту. 28 верасня бацька шасцёх дзяцей не выйшаў на волю, яму дадалі 15 сутак арышту.


Флагшток

Гомельчанка, которую трое суток до суда удерживали в ИВС, требует компенсации морального вреда

| Выбары 2020

Татьяна Бачурная требует признать ее содержание в течение трех суток до суда под стражей в ИВС незаконным и взыскать в ее пользу моральный вред в размере 1 тысячи рублей. Рассмотрение иска назначено на 30 октября в суде Новобелицкого района