Лідара "Старога Ольсы" выпусцілі на волю

| Выбары 2020

Лідара вядомага гурта “Стары Ольса” Змітра Сасноўскага пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Пра гэта паведамляе ягоная калега Марыя Шарый.  


Фота: budzma.by

Музыка ў пятніцу, 13 лістапада, удзельнічаў у акцыі салідарнасці з забітым жыхаром сталічнай Плошчы Пераменаў Раманам Бандарэнкам. “Ланцуг салідарнасці”, на якім затрымалі вядомага музыку, праходзіў у горадзе Клецку. Зміцер Сасноўскі правёў выходныя ў Клецкім РАУС, а не ў ІЧУ Нясвіжа, як пра тое запусцілася памылковая інфармацыя. Умовы ўтрымання, паводле словаў сябраў Змітра Сасноўскага, былі “жахлівымі”. Затрыманых цягам некалькіх сутак не кармілі.   

Зміцер Сасноўскі — музыка, лідар гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса", калекцыянер старадаўніх інструментаў, рэжысёр, навуковец. Нарадзіўся ў Гомелі. У маладосці паехаў у Латвію, дзе вучыўся граць на гуслях у майстра старадаўніх інструментаў.  

Адна з апошніх прац Змітра Сасноўскага — кліп “Штурм замка Пулен”. Гэтую песню “Стары Ольса” прысвячае мужнаму менчуку Раману Бандарэнку. У апісанні да відэа гаворыцца пра подзвіг нашых продкаў: 

“У 1336 годзе адбылася гераічная абарона замка Пулен, што на мяжы з Прусіяй, супраць Тэўтонскага ордэна. Жыхары і абаронцы замка палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам”


 

Флагшток


«Для этого существует объективная и беспристрастная местная власть». Гомельчане попросили у депутата инициировать протестный митинг

| Выбары 2020

Группой граждан, которая входит в инициативу по отзыву гомельского депутата Гомельского-Центрального избирательного округа № 33 Андрея Злотникова, был подготовлен список вопросов к своему представителю в парламенте.