Страх і нянавісць на Светлагоршчыне: у паляўнічых адабралі зброю, апазіцыянераў пераследваюць

| Выбары 2020

Аляксандр Лукашэнка ў межах перадвыбарчай агітацыі наведвае Светлагорскі раён Гомельшчыны.



Перад прыездам Лукашэнкі на рэкламных стэндах і слупах у Светлагорску з'явіліся самаробныя плакаты з заклікам вызвалення палітвязняў


Гараджане выказваюць сваё стаўленне да выбараў з дапамогай графіці

Цягам свайго візіту ў Гомельскую вобласць кіраўнік дзяржавы ўдзельнічае ў адкрыцці мемарыяльнага комплекса Ала ў спаленай нацыстамі ў гады ІІ Сусветнай вёскі. Пра абставіны стварэння месца памяці Флагшток пісаў раней.

Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, удзельнічае ў запуску рэгулярнага руху пасажырскіх электрацягнікоў на ўчастку Светлагорск-Жлобін-Мінск. 



Запуск маршрута электрацягнікоў на Мінск з удзелам Лукашэнкі, ФБ-акаўнт Алены Маслюковай

Жыхары Светлагорска зазначаюць, што напярэдадні прыезду кіраўніка дзяржавы ў Светлагорск прымаліся надзвычайныя меры бяспекі. У прыватнасці, уласнікаў паляўнічай зброі абавязалі здаць “на праверку” стрэльбы на часовае захоўванне ў міліцыю. 


                                 Скрыншот з аднаго са светлагорскіх паблікаў

За дзень да візіту Аляксандра Лукашэнкі адбыліся прэвентыўныя затрыманні грамадскіх актывістаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях салідарнасці з арыштаванымі альтэрнатыўнымі прэтэндэнтамі і сябрамі іх ініцыятыўных груп. Адной з затрыманых была вядомая светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова, на якую ў мясцовым РАУС за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве склалі пратакол.

Алена Маслюкова заўважае ў сваім блогу, што сапраўды ў горадзе можна заўважыя вялікія меры перасцярогі з боку міліцыі, якія забяспечваюць ахову першай асобе дзяржавы:

Маладзенькая ды па поўнай абалваненая міліцыянтка мне: " Женщина не стойте на мосту, проходите". А чаму, пытаюся ў яе, у сваім горадзе я не магу стаять на мосце? У адказ: "Мы охраняем жизнь президента". "Ды каму важнае яго жыццё?", - запыталася я здзіўлена. У адказ: "Мне важно”... 

Флагшток





 

Гомельские музыканты присоединились к культпротесту

Белорусские работники сферы культуры отказываются от участия в государственных мероприятиях. Минские актеры, режиссеры, музыканты записали видеобращение, в котором высказали свое отношение к событиям, которые сейчас происходят в Беларуси.