З музыкай і сцягамі заўважаны першы пікет за вылучэнне Лукашэнкі ў прэзідэнты

| Выбары 2020

У апошні дзень збору подпісаў гомельскія праўладныя арганізацыі наважыліся правесці масавы пікет. На мерапрыемстве было заўважана некалькі сотняў чалавек пераважна сярэдняга ці перадпенсійнага веку.


Людзі ў чарзе гуртаваліся невялікімі коламі і гаманілі паміж сабой. Калі карэспандэнты "Флагштоку" спрабавалі дазнацца пра матывацыю ўдзелу ў пікеце, людзі часта адварочваліся і адмаўляліся каментаваць свае дзеянні. Некаторыя ішлі на кантакт і распавядалі, што шчыра падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку і бачаць яго перавагі ў стабільным развіцці дзяржавы. 


Пры апытанні людзей у чарзе высветлілася, што шмат хто прадстаўляе працоўныя калектывы камунальных гарадскіх прадпрыемстваў, беларускай чыгункі, спартыўных устаноў, установаў культуры і органаў мясцовай улады. 



На мерапрыемстве асобна ад працоўных калектываў можна было заўважыць гурткі з гарадскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў

Чамусьці людзі ў чарзе часта адварочваліся.


Сярод сцягаў прадзяржаўных грамадскіх арганізацый была заўважная копія франтавога штандару. Што гэта павінна было сімвалізаваць, нашаму карэпандэнту высветліць не атрымалася. 


На мерапрыемстве выкарыстоўвалася гукаўзмацняльнае абсталяванне і шматлікія сцягі, але міліцыя не праявіла ніякай цікавасці да масавага мітынгу. Праваахоўныя органы на мітынгу заўважна не было.


БРСМ спрабаваў ладзіць конкурсы. Трэба было сабраць разрэзаны на кавалачкі плакат з датай выбараў. Прызы за правільны збор пазла не раздавалі.


Мужчына сталага веку распавядаў пра жахі дзевяностых і светлую сучаснасць.


"Фішкай" мерапрыемства стала групавое выкананне песні "День Победы".


Прыкладна ў 18:30 людзі, як па камандзе, пачалі імкліва разыходзіцца.

Флагшток



Гомельские музыканты присоединились к культпротесту

Белорусские работники сферы культуры отказываются от участия в государственных мероприятиях. Минские актеры, режиссеры, музыканты записали видеобращение, в котором высказали свое отношение к событиям, которые сейчас происходят в Беларуси.