Рэжым хутка рухне. Пра гэта гавораць нават «знакі»

| Выбары 2020

26 гадоў існуе дыктатарскі рэжым у Беларусі і ўжо тры месяцы працягваецца беларуская рэвалюцыя. Частка грамадства шукае адказы ў тэкстах палітычных аналітыкаў, якія спрабуюць спрагназаваць развіццё падзеяў. Больш уражлівыя людзі спрабуюць убачыць будучыню ў містычных знаках. Флагшток зрабіў падборку «знакаў», якія гавораць, што беларускі народ хутка пераможа.


«Нешта адбудзецца! Каліноўскі дае нам знак»


У 2016 годзе на гары Гедыміна ў Вільні сышлі два апоўзні. І тады эксперты загаварылі пра пагрозу разбурэння старадаўняй вежы 14 стагоддзя, якая знаходзіцца на вяршыні гары. Каб уратаваць помнік архітэктуры, на месцы ў першую чаргу пачалі працаваць археолагі. У 2017 годзе на гары імі былі знойдзеныя парэшткі 21 паўстанца, якіх расейскі ўрад пакараў смерцю пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. Што цікава, першымі былі знойдзены парэшткі легендарнага дзеяча Кастуся Каліноўскага — лідара нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Менавіта яго аўтарству належыць вядомы паўстанцкі пароль:

— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна!

У 2019 годзе эксперты канчаткова прызналі, што на гары Гедыміна былі знойдзеныя менавіта парэшткі Кастуся Каліноўскага. 22 лістапада ўсе паўстанцы былі ўрачыста перапахаваныя на могілках Росы ў Вільні. На цырымонію зʼехалася шмат беларусаў. Мора бел-чырвона-белых сцягоў лунала ў горадзе падчас усёй працэсіі. Убачыўшы гэтае неверагоднае шэсце, некаторыя знаўцы біяграфіі Каліноўскага загаварылі: «Нешта адбудзецца! Каліноўскі дае нам знак».


Фота: Радыё Свабода

У тым жа 2019 годзе сваю актыўную дзейнасць распачаў Сяргей Ціханоўскі. Яго канал «Страна для жизни» шмат хто параўноўвае з газетай Каліноўскага «Мужыцкая праўда». Таксама відэаблогер здолеў прыцягнуць да грамадска-палітычнага руху шырокія колы насельніцтва. Тое ж, але менш удала, спрабаваў зрабіць Каліноўскі. Сам Ціханоўскі не аднойчы падкрэсліваў, што яго шмат звязвае з беларускім нацыянальным героем: 

«Характэрна, што ў мяне раней была такая самая прычоска, як у К. Каліноўскага, — цытуе ліст Ціханоўскага nn.by. Але гэта, вядома, супадзенне. Яшчэ супадзенне, што паўстанне К. Каліноўскага пачалося ў Горках, дзе я нарадзіўся. І правай рукой быў у яго Ціханоўскі. Родам ён быў адтуль жа, з Магілёўскай вобласці, адкуль мае родныя па бацьку», — піша палітвязень.


Мёртвы пацук на ганку ЦВК


Фота: Наша Ніва

14 ліпеня ў Мінску праходзіла пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім вырашалася пытанне пра рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах. Прыблізна ў той час, калі камісія прыняла рашэнне адмовіць у рэгістрацыі Віктару Бабарыку, два сокалы скінулі мёртвага пацука на ганак Дому ўраду, дзе размяшчаецца ЦВК. Пацук упаў літаральна пад ногі журналістам.


Фота: Наша Ніва

Гэтая падзея моцна збянтэжыла ўражлівых людзей, якія пачалі вырашаць: добры гэта знак, ці ўсё ж — кепскі. Шмат хто перастаў сумнявацца, калі 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка назваў пратэстоўцаў пацукамі: «Как крысы разбежались», пасля чаго падчас маршаў пратэстоўцы пачалі скандаваць: «Сам ты крыса!» 


Праклён флагштока

21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Гомель і завітаў на адкрыццё новай паліклінікі. У той дзень было ветрана, а пад канец візіту кіраўніка дзяржавы надвор’е вельмі сапсавалася: неба зацягнула хмарамі, пачаўся дождж.

Картэж Лукашэнкі пакідаў Гомель праз плошчу Леніна. На той момант на пляцоўцы каля «Белтэлекаму» з металапрофільнага плоту была абгароджаная скандальная будоўля 60-метровага флагштока. Непрывабны від на плот закрывалі стойкі з кветкамі, якія былі ўсталяваныя летам 2020 г. Ад моцнага ветру стойкі пападалі перад самым картэжам першай асобы. 


Стойкі з кветкамі паваліліся на тое месца, дзе раней знаходзіўся касцёл

Шмат хто ўспрыняў гэтую падзею як кепскі знак для Лукашэнкі. Тым больш, што месца, дзе ўсё адбылося, гомельцы часта звязваюць з праклёнам флагштока. Нагадаем, гэты аб’ект будаваўся недалёка ад месца, дзе раней стаяў касцёл, узарваны бальшавікамі. Будаўніцтва флагштока выклікала пратэсты сярод гомельцаў, яго будоўлю чыноўнікі некалькі разоў замарожвалі.



Вароны атакуюць дзяржаўны сцяг

3 кастрычніка сеціва абляцела відэа, на якім дзве вароны атакуюць дзяржаўны сцяг, што вісіць на будынку суда Кастрычніцкага раёна ў Горадне. Шмат хто ўспрыняў гэтую незвычайную падзею як кепскі знак для рэжыму, бо гэты сімвал — чырвона-зялёны сцяг усё часцей асацыюецца ў грамадства з гвалтам і беззаконнем. Пасля выбараў чырвона-зялёны сцяг стаў з’яўляцца на аўтазаках, куды амапаўцы гвалтам запіхвалі людзей, а пасля збівалі. Гэты сцяг быў вывешаны на флагштоку ў Гомелі, які стаў сімвалам марнатраўства і карумпаванасці вертыкалі.



Флагшток

«Для этого существует объективная и беспристрастная местная власть». Гомельчане попросили у депутата инициировать протестный митинг

| Выбары 2020

Группой граждан, которая входит в инициативу по отзыву гомельского депутата Гомельского-Центрального избирательного округа № 33 Андрея Злотникова, был подготовлен список вопросов к своему представителю в парламенте.