Сотні гомельцаў ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

| Выбары 2020

Некалькі соцень гомельцаў, нягледзячы на перашкоды з боку сілавікоў, змаглі прайсці ў цэнтры горада шэсцем. Некаторыя з удзельнікаў гулянняў неслі ў руках бел-чырвона-белыя парасоны, даматканыя ручнікі з надпісам «Памятаем», хтосьці трымаў кветкі. Раз-пораз грамада выкрыквала «Жыве Беларусь!» і ўзгадала папулярны лозунг вераснёвых пратэстаў «Лукашэнку ў аўтазак!» 


Прыкладна а 12-й гадзіне жыхары Гомеля ў памяць загінулага Рамана Бандарэнкі пачалі збірацца ў цэнтры горада. Самую вялікую ўвагу сілавікі праяўлялі да людзей з атрыбутыкай, якая па колерах нагадвала нацыянальны сцяг. У раёне будынка «Гомельскіх гарадскіх аркестраў» міліцыянты спынілі сям’ю з бел–чырвона–белымі парасонамі.  

У напрамку руху калоны АМАП і міліцыянты ў амуніцыі  некалькі разоў перакрывалі дарогу. Кардоны міліцыянтаў утвараліся на скрыжаванні вуліцы Савецкай з Пушкіна і на праспекце Перамогі ў раёне помніка братам Лізюковым.

Як толькі грамадзяне збіраліся ў групы ў некалькі дзясяткаў чалавек, адразу да іх пад’язджалі мікрааўтобусы з танаванымі шыбамі. Са спецтранспарту выбягалі байцы АМАП, якія рандомна затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі. Асабліва жорсткія затрыманні адбываліся ў раёне цырка. На вачах у людзей міліцыянты скруцілі некалькіх мужчын. Адзін з іх перад затрыманнем разбіў смартфон аб асфальт.

Агульная колькасць затрыманых невядомая.   


Флагшток


«Для этого существует объективная и беспристрастная местная власть». Гомельчане попросили у депутата инициировать протестный митинг

| Выбары 2020

Группой граждан, которая входит в инициативу по отзыву гомельского депутата Гомельского-Центрального избирательного округа № 33 Андрея Злотникова, был подготовлен список вопросов к своему представителю в парламенте.