Святлана Нарскіна: “Гэта глупства проста, калі трэба прасіць дазволу ва ўладаў, ці можна іх крытыкаваць”

| Выбары 2020

Гамяльчанка Святлана Нарскіна правяла трое сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю яе аштрафавалі на 25 базавых велічыняў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25 жніўня. Рашэнне вынес суддзя Цэнтральнага райсуда Сяргей Салоўскі.


Святлана Нарскіна гаворыць, што міліцыянты адправілі яе на суткі падманным чынам:  

– Мяне падманулі, сказалі, каб я прыйшла паставіць подпіс на пратаколе, як гэта было раней. А потым сталі афармляць пратакол затрымання. І тады я зразумела, што мяне вязуць у ІЧУ. Я спалохалася, у мяне падскочыў артэрыяльны ціск.

Святлана Нарскіна па выхадзе з судовай залы распавяла журналістам, што не лічыць сябе вінаватай і не з’яўляецца злоснай правапарушальніцай. Сваё змяшчэнне ў ізалятар яна лічыць здзекам.  

Для мяне здзекам з’яўлялася ўжо тое, што мяне прымусілі зняць сукенку. Для мяне здзекам было тое, што сказалі “адвярніся да сценкі, рукі пакладзі на сцяну”. Гэта абражае маю чалавечую годнасць. Я не задаволеная прызначэннем штрафу, бо гуляць там, дзе я хачу, і збірацца з сябрамі, — гэта маё канстытуцыйнае права. Таксама я ведаю, што маю права выказаць свой пратэст. І гэта глупства проста, калі трэба прасіць дазволу ва ўладаў на тое, ці можна іх крытыкаваць.  


Флагшток