У Гомелі міліцыя сарвала Марш Партызан

| Выбары 2020

Сёння ў цэнтры Гомеля быў абвешчаны Марш Партызан. З-за вялікай канцэнтрацыі сілавікоў людзі не наважыліся сабрацца ў адзіную калону і прагульваліся групамі.

Як паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода, людзі хадзілі па Савецкай, і іх адвольна затрымліваў АМАП. Жыхарка вуліцы Працоўнай, што ў цэнтры гораду, стала сведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей.  Аднаго з іх яны павалілі на зямлю, скруцілі. 

Фота: Радыё Свабода

Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзвюх жанчын з бел-чырвона-белымі парасонамі. На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадскага актывіста Валера Сляпухіна. Цяпер ён у Цэнтральным РАУС. Затрымана як мінімум 7 грамадзян. 

Флагшток
Паводле Радыё Свабода

«Для этого существует объективная и беспристрастная местная власть». Гомельчане попросили у депутата инициировать протестный митинг

| Выбары 2020

Группой граждан, которая входит в инициативу по отзыву гомельского депутата Гомельского-Центрального избирательного округа № 33 Андрея Злотникова, был подготовлен список вопросов к своему представителю в парламенте.