У Гомелі міліцыянты не далі гараджанам правесці акцыю пратэсту

| Выбары 2020

Перад выходнымі, на якія планаваўся марш у падтрымку палітзняволеных, адбыліся прэвентыўныя затрыманні журналістаў парталу “Сильные Новости” Дзяніса і Ганны Якштас. У кватэры затрыманых адбыўся ператрус і канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. У дадзены момант рэдактар сайту Ганна Якштас і яе муж знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, куды іх даставілі да суда, які, верагодна, пройдзе ў пачатку наступнага тыдня. У першай палове нядзелі працягнуліся затрыманні карэспандэнтаў “Сильных Новостей”. Міліцыянты ўпалявалі відэажурналістку Надзею Пужынскую.  


Нягледзячы на застрашэнні, якія выявіліся таксама ў масавай рассылцы смс-паведамленняў грамадзянам з пагрозамі адносна наступстваў ва ўдзеле ў масавых акцыях, гомельцы выйшлі на штонядзельны шпацыр па горадзе. Абапал вуліцы Савецкай у прызначаны час перамяшчаліся сотні грамадзянаў, многія з іх з кветкамі ў руках. Аднак сфармаваць калону гомельцам не ўдалося.  



На ўсіх ранейшых кропках збору (Універмаг “Гомель”, плошча Паўстання, сквер імя Андрэя Грамыкі і гд.) назіралася вялікая канцэнтрацыя міліцыянтаў. На скрыжаваннях вуліцы Рагачоўскай, бульвара Перамогі, Пушкіна былі заўважаныя грузавікі ўнутраных войскаў. На некаторых участках Савецкай стаялі кардоны міліцыянтаў у амуніцыі. Супрацоўнікі органаў зрэдчас правяралі змесціва сумак у моладзі. Па Савецкай раз-пораз курсавалі мінівэны з супрацоўнікамі АМАП.  


Каля Піянерскага скверу адбыліся кропкавыя затрыманні. Агульная колькасць затрыманых удзельнікаў нядзельных гулянняў на гэты момант невядомая. 


Флагшток





Гомельчанка, которую трое суток до суда удерживали в ИВС, требует компенсации морального вреда

| Выбары 2020

Татьяна Бачурная требует признать ее содержание в течение трех суток до суда под стражей в ИВС незаконным и взыскать в ее пользу моральный вред в размере 1 тысячи рублей. Рассмотрение иска назначено на 30 октября в суде Новобелицкого района