У Гомелі прайшло судовае пасяджэнне, звязанае з працэсам адклікання дэпутата Машкарова. За пасяджэннем сачыла міліцыя ў цывільным

| Выбары 2020

Сёння ў Гомелі ў судзе Цэнтральнага раёну адбыўся разгляд скаргі заяўнікаў, якія пражываюць у Прамысловай выбарчай акрузе № 35, на забарону прэзідыумам Гомельскага гарсавету сходу па адкліканні дэпутата парламента Аляксандра Машкарова. Суддзя Ірына Званко вяла працэс. На пасяджэнне прыйшло блізу 20 заяўнікаў.




Распавядае адзін з заяўнікаў Андрэй Толчын: 

Мяне вельмі ўразіла як праходзіла пасяджэнне. Убачыў там за адмысловай перагародкай людзей у блакітных камізэльках. Я спачатку падумаў, што гэта прэса. Але атрымалася апазнаць, што гэта людзі, якія займаюцца пратэстоўцамі — міліцыянты ў цывільным. Тры міліцыянты стаялі, тры жанчыны перапісвалі дадзеныя заяўнікаў, якія прыйшлі на суд. 

Я запытаўся: дык што, гэта ўсё за нашыя падаткі арганізуецца, за нашыя грошы? То чалавек, які стаяў далей, ён прадставіўся старшынём суда Цэнтральнага раёну, сказаў, што гэта ўсё арганізавана з пазабюджэтных фондаў. Я нават здзівіўся, дык суд прыватны атрымліваецца?


Суддзя Званко не задаволіла патрабаванне жыхароў Прамысловай выбарчай акругі № 35 у адрас Гарсавету правесці сход з дэпутатам Машкаровым.

Флагшток


«Для этого существует объективная и беспристрастная местная власть». Гомельчане попросили у депутата инициировать протестный митинг

| Выбары 2020

Группой граждан, которая входит в инициативу по отзыву гомельского депутата Гомельского-Центрального избирательного округа № 33 Андрея Злотникова, был подготовлен список вопросов к своему представителю в парламенте.