У Гомлі працягваюцца затрыманьні неабыякавых грамадзян

| Выбары 2020


У Гомлі працягваюцца затрыманьні: людзей хапаюць ля дома і на працы , паведамляе Радыё Свабода.

- Работніка Цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Івана Шалыгіна міліцыя затрымала проста на працы, паведаміла ягоная жонка праваабаронцу Леаніду Судаленку. Іван Шалыгін браў удзел у нядзельным маршы.

- Ільлю Міронава затрымалі ранкам, калі ён толькі выйшаў з дому.

- Сяргея Сьцепанца затрымалі на вуліцы ў мікрараёне Сяльмаш.

- Да праваслаўнага сьвятара Ўладзімера Драбышэўскага, які ўдзельнічае ў акцыях пратэсту, сёньня прыяжджала міліцыя.

- Актывіста Алега Левянца зранку «ловяць». Ягоная маці паведаміла, што міліцыя ўжо пяць разоў прыяжджала да яго дахаты, езьдзілі і да дзеда Алега, і да яго сястры. Шукалі яго і па суседзях.

- Затрымалі таксама журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову.

- Затрымалі гісторыка, краязнаўцу, кандыдата мастацтвазнаўства, выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсатэту транспарту Яўгена Малікава.

Флагшток