Затрымалі актывіста Дзмітрыя Лукомскага

| Выбары 2020

4 жніўня быў затрыманы актывіст Дзмітрый Лукомскі. Як паведаміла яго сяброўка Віялета, Дзмітрыя Лукомскага адвезлі ў РАЎС Чыгуначнага раёну, куды не дапусцілі адваката актывіста. У 14:30 у судзе Чыгуначнага раёна адбудзецца суд над Лукомскім. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў маршы Салідарнасці (артыкул 23.34 КоАП РБ), які адбыўся ў Гомелі 30 жніўня. 


Дзмітрыя Лукомскага ўжо затрымлівалі 12 жніўня. Тады яго моцна збілі ў РАУСе Цэнтральнага раёну.

Флагшток