Яўген Малікаў запрашае гомельцаў на суд супраць БелДУТ

| Особы

Звольнены па палітычных матывах выкладчык Яўген Малікаў запрашае гомельцаў на адкрыты судовы працэс супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту. “Магчыма, гэта будзе апошняе судовае пасяджэнне па маёй позве”, —звяртаецца да жыхароў горада вядомы гісторык.




Кандыдат мастацтвазнаўства спрабуе аднавіцца на працы, якой яго пазбавілі нібыта за “амаральныя паводзіны”. Паводле пазіцыі ўніверсітэта, непрыстойныя паводзіны — гэта адміністрацыйны арышт, які адбыў навуковец за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня. Нягледзячы на тое, што знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання з’яўляецца паважнай прычынай, якая, згодна працоўнаму заканадаўству, не раўназначная прагулу (пры наяўнасці даведкі з ІЧУ), выкладчыка звольнілі. Акрамя гэтага, адміністрацыя БелДУТ мае прэтэнзіі да Яўгена Малікава  адносна размяшчэння ім паведамленняў у сацыяльных сетках. 

Судовае пасяджанне па позве Яўгена Малікава супраць Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту адбудзецца ў бліжэйшы панядзелак, 28.12.2020 г., у 10.00 у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля (Пушкіна, 10). Пашпарт і маска абавязковыя.  


Флагшток