У Гомелі экс-міліцыянта асудзілі да трох месяцаў арышту за зліў дадзеных сваіх калегаў

| Навіны

У судзе Савецкага раёна Гомеля да трох месяцаў арышту асудзілі 30-гадовага былога міліцыянта Уладзіміра Кашко, паведамляе Вясна. Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны.


Уладзіміра абвінавацілі паводле часткі 1 і 2 артыкула 203-1 КК — «наўмысныя незаконныя збор, прадастаўленне і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і (ці) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна». Гэта новы артыкул у Крымінальным кодэксе — ён з'явіўся ў заканадаўстве толькі 26 траўня гэтага года. Адразу пасля ўнясенняў дадаткаў у Крымінальны кодэкс паводле гэтага артыкулу і распачалі крымінальную справу супраць гамельчука.

Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 13 600 рублёў.

Флагшток