Радыяцыя і прамянёвая хвароба. Што расейскія вайскоўцы забылі ў Астраглядах на Палессі
Астрагляды Брагінскага раёну — ліквідаваная вёска, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі беларускага Палескага радыялагічнага запаведніка. У 2022 годзе свае сляды тут пакінулі расейскія вайскоўцы, якія напалі на Украіну праз тэрыторыю Гомельшчыны.
Астрагляды можна лічыць радзімай паўстанцаў. Тут нарадзіўся вядомы ўдзельнік паўстання 1794 года Караль Прозар. Лічыцца, што падчас паўстання 1863 год мог быць пашкоджаны мясцовы класіцыстычны палан Прозараў. Як жа ў 2022 годзе расейчаў сустрэла гэтая всёка, чытайце ў нашым спецпраекце пра гісторыю Астряглядаў.
З нядаўняга часу ўлады стварылі ўмовы для наведвання зоны адчужэння турыстамі. У адзін з маршрутаў уваходзіць і вёска Астрагляды. Але з прапанаваных аб’ектаў для агляду — толькі пасека і аглядальная вышка. Руіны былой шляхецкай сядзібы 19 стагоддзя ў афіцыйны маршрут не патрапілі. На сёння аб’ект нават не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і можа быць назаўсёды страчаны.
Класіцыстычны палац быў пабудаваны ўладальнікам маёнтку Уладзіславам Прозарам па праекце польскага архітэктара італьянскага паходжання Генрыка Марконі ў першай палове 19 стагоддзя.
Да будынку вяла ліпавая алея. Па абодва бакі ад палацу размяшчаліся два ідэнтычныя флігелі. Атык палацу ўпрыгожваў уласны герб Прозараў.
З тыльных бакоў будынкаў адкрываўся маляўнічы выгляд на сажалку з невялікім востравам. Таму гэтыя фасады выглядалі больш заможнымі, чым з боку ўваходу ў сядзібны комплекс.
У Астраглядах нарадзіўся вядомы дзеяч Рэчы Паспалітай, паплечнік Тадэвуша Касцюшкі, удзельнік паўстанння 1794 года — Караль Прозар. Доўгі час ён правёў у эміграцыі, тры гады ў расейскай вязніцы. Вярнуўся на радзіму і памёр у тых жа Астраглядаз ў 1840-м годзе.
Напрыканцы 19 стагоддзя нашчадкі Прозара прадалі маёнтак. Палац быў зруйнаваны падчас паўстання 1863 года. Па іншай версіі, будынак пашкодзіў выпадковы пажар. Апошнія яго ўладальнікі — Ванда і Альгерд Гардзялкоўскія. Новыя гаспадары збіраліся аднавіць будынкі, але Першая Сусветная вайна і кастрычніцкая рэвалюцыя пахавалі гэтыя планы назаўсёды.
Да нашых дзён ад панскага маёнтку захаваліся руіны гаспадарчых будынкаў і два флігелі. Мясцовыя жыхары навакольных жывых вёсак распавядаюць, што ў 2022 годзе праз Астрагляды ляжаў шлях расейскіх вайскоўцаў, якія напалі на Украіну праз тэрыторыю Гомельшчыны. У 2023 годзе падчас наведвання могілак былі зафіксаваныя расейскія процівагазы, якія пакінулі расейцы на тэрыторыі былога сядзібнага комплексу.
Процівагазы каля руінаў сядзібы ў Астраглядах, фота 2023 года
У лютым-сакавіку 2022 года калоны расейкай тэхнікі накіраваліся ў бок беларуска-ўкраінскай мяжы, у тым ліку і на тэрыторыю Палескага радыялагічнага запаведніку. Нягледзячы на радыяцыю, расейцы выкарысталі гэтую тэрыторыю для нападу на поўнач Украіны і захопу Чарнобыльскай станцыі. Напрыканцы сакавіка і ў красавіку расейцам таскма давялося адступаць праз забруджанае радыяцыяй Палессе. Відаць, у гэты прамежак часу няпрошаныя "турысты" і наведалі Астрагляды. Як пазней паведамляла крыніца з гомельскай сістэмы здравааховы, у Гомельскі РНПЦ паступілі ваенные з прыкметамі прамянёвай хваробы, але ўсе абседаванні рабілі дактары з РФ, таму іх вынікі застаюцца невядомымі.