«Гэта прыніжэнне. Восем унітазаў і няма дзвярэй». Наталля Хершэ распавяла пра ўмовы ў гомельскай калоніі

| Палітыка

Пасля вызвалення з магілёўскай турмы грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ распавяла пра ўмовы ў гомельскай жаночай калоніі, дзе яе трымалі раней. Былая палітзняволеная гаворыць, што ў параўнанні з магілёўскай турмой большы шок выклікала калонія ў Гомелі. Паводле яе, там «жыццё зняволенага насычанае вялікім стрэсам».




«Чалавек пастаўлены ў такія ўмовы, што яго арганізм 24 гадзіны на суткі знаходзіцца ў стрэсе. Нават калі ты спіш — ноччу праз кожныя дзве гадзіны заходзіць дзяжурны і лічыць людзей па ложках. Некаторыя пры гэтым уключалі святло. У адным пакоі 28-30 спальных месцаў. Людзі абмежаваныя часам — увечары перад сном ты можаш або выпіць чай, або памыцца — выбірай. Абодва гэтыя дзеянні ты не паспееш выканаць», — распавядае Наталля «Нашай Ніве».

Таксама яе шакавалі туалеты ў гомельскай калоніі:

«Гэта прыніжэнне. Восем унітазаў і няма дзвярэй. Ёсць пару месцаў, якія занавешваюцца, а астатнія не. Добра, што там стаіць перагародка паміж імі, але бывалі выпадкі, калі мы адна насупраць адной сядзім на гаршчку».




Наталля ўзгадвае свой самы страшны дзень — у штрафным ізалятары:

«Спаць было немагчыма, бо холадна, у цябе няма ні падушкі, ні матраца, толькі вафельны кухонны ручнік. Пад галаву я часам клала абутак, які там выдавалі. Але спаць ўсё адно было немагчыма, таму я займалася спортам. Калі ты сагрэешся за хвілін дваццаць, на столькі ж пасля можаш заснуць.  Пасля некалькіх дзён без нармальнага сну я днём аднойчы выключылася, упала і пабіла галаву аб нары. Апрытомнела на падлозе, ішла кроў. Дзяжурная мяне заўважыла, спытала, у чым справа. Выклікалі медыцынскі персанал. Мне апрацавалі рану… і завялі назад».

Наталля нагадала, што яна адмовілася ў калоніі шыць форму для сілавікоў і пісаць прашэнне аб памілаванні:

«Рашэнне не шыць форму я прыняла задоўга да таго, як прыехала ў калонію. Я пра гэта абвясціла ў першы ж дзень пасля апеляцыйнага суда. Адмовілася, бо не збіралася сваёй працай служыць гэтай уладзе, пагаджацца з той хлуснёй, якую яна прапагандуе. Маё рашэнне было нязменным. Тым больш, калі я адчула фізічнае недамаганне, знаходзячыся ў ШІЗА. Тады я ўжо наогул не бачыла сэнсу пагаджацца. То-бок ты трымалася такой пазіцыі, пасядзела дзесяць дзён у ШІЗА, і цяпер будзеш шыць форму? Атрымліваецца, ШІЗА цябе выправіла? Такога быць не можа!»

На пытанне аб тым, як да яе ставіліся ў атрадзе, Наталля адказала, што спачатку жанчыны не разумелі яе:

«Бо адміністрацыя спрабавала праз іх паўплываць на мяне. Мяне пасялілі ў пакой з жанчынай, якая супрацоўнічала з аператыўнымі работнікамі калоніі і перадавала ім нашы размовы. Яна спрабавала выклікаць у мяне фізічную агрэсію. Калі ў нас пачыналася спрэчка, падыходзіла да мяне твар да твару і крычала, разлічваючы, што я яе удару. Але я не ўступаю ў такія канфлікты».

Наталля дадала, што ў калоніі ёй амаль не перадавалі лісты, і лічыць, што тое, праз што яна прайшла ў калоніі, нельга назваць інакш чым катаванні.

«Искренне хочу продолжить службу». Гомельская судья попросилась в КГБ, но ее не взяли

| Палітыка | 0

Во время работы в суде Советского района Елена Шайн выносила обвинительные постановления по политически мотивированным делам, но запомнилась и одним справедливым решением.