На выпісцы напісалі «Слава Украіне». Як падлетка з Чарнігаўшчыны расейцы вывезлі ў гомельскі шпіталь

| Особы

14-гадовага Сяргея Саракапуда з вёскі Ягаднае прымусова вывезлі ў Беларусь падчас актыўных баявых дзеянняў. Хлопца параніла ў плячо, калі ён выйшаў з падвала, дзе яго разам з сям'ёй і яшчэ больш за тры сотні жыхароў вёскі ўтрымлівалі расійскія салдаты ў сакавіку. Пра шлях яго вяртання дадому напісала «Наша ніва» са спасылкай на «Суспільне. Новини».




За мяжу хлопца яшчэ ў сакавіку прымусова вывезлі акупанты. Сяргей з сям'ёй 10 сутак правёў у школьным падвале, куды расейцы сагналі больш за 350 жыхароў вёскі. 13-га сакавіка яго з сястрой выпусцілі на паверхню, падыхаць паветрам і схадзіць па кіпень. У гэты момант за некалькі сотняў метраў упаў снарад.

Абломак разрэзаў хлопцу спіну ад пляча да пахі на 20 сантыметраў і зламаў два рэбры.




«Вельмі балюча было, упаў, кроў з рота ішла, адключаўся амаль, але падбеглі людзі і забралі мяне, адвялі да рускіх у медпункт», — успамінае хлопец.

Ноч Сяргей правёў у тым жа падвале. Хлопцу патрэбна была аперацыя, таму расейцы вырашылі перавезці яго ў палявы шпіталь у сяло Вішнёвае.

«Ён ужо стаяў каля машыны закруціўшыся ў коўдру ў крыві. Рускія кажуць, мы яго забіраем, кажу як? Я паеду з ім. Яны кажуць, для цябе месца няма, ты нікуды не едзеш. Мы яму схавалі пасведчанне аб нараджэнні пад коўдру», — кажа сястра хлопца Аліна.

Далей разам з параненымі расійскімі салдатамі, успамінае Сяргей, яго верталётам транспартавалі ў Беларусь. Сяргей трапіў у дарослы шпіталь у Гомелі. Там ён праляжаў амаль месяц. Яго маці даведалася аб гэтым, калі рускія ўжо адступалі з Чарнігаўскай вобласці. З-за недахопу паветра ў падвале жанчыне станавілася дрэнна, пра сына ёй не распавядалі.

Сяргея ж пасля дарослай бальніцы перавялі ў дзіцячую. Там ён правёў яшчэ месяц, за гэты час яму зрабілі дзве аперацыі.

«Спачатку раскрылі рану. Дасталі дробныя абломкі, потым зноў сшылі. А другая аперацыя — гэта ўжо перасадка скуры з нагі», — распавядае хлопец.

Родным удалося знайсці Сяргея дзякуючы допісу гомельскай медсястры ў сацсетках і ўпершыню пагаварыць з ім.

Аліна разам з праваахоўнікамі вобласці пачала шлях вяртання хлопца дадому. Дзяўчына адзіная з сям'і магла паехаць за Сяргеем. Калі былі гатовыя ўсе дакументы, Аліна захварэла вятранкай, вяртанне адклалася на два тыдні.




«Ён плакаў і я плакала, у нас інтэрнэт не лавіў, мы па гародах бегалі, каб злавіць, каб з ім пагаварыць. Ён — вы кінеце мяне. Ну як, кажу мы кінем? Мы цябе забяром, пачакай. Аліну тую зялёнкай … уся зялёная, пяць раз у дзень мазалі», — успамінае мама Сяргея Святлана.

Начальніца аддзела ювенальнай прэвенцыі паліцыі Чарнігаўшчыны Аксана Агненка, успамінае, што дактары пайшлі ім насустрач і прытрымалі хлопца ў бальніцы:

«Мы звязаліся з бальніцай яшчэ раз. Нам сказалі, што пойдуць насустрач яшчэ на некалькі дзён, каб патрымаць яго ў бальніцы. Калі б яго перавялі ў санаторый або ўстанову інтэрнатнага тыпу, то было б значна цяжэй адтуль яго забраць».

Шлях Аліны да Гомеля, які ад Ягаднага за 130 кіламетраў, цяпер ляжаў праз Польшчу да Брэста, затым да Мінска. Адтуль ужо да Гомеля.




На зваротным шляху Аліна з Сяргеем вырашылі рызыкнуць і паспрабаваць прайсці праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Валынскай вобласці. Аксана Агненка кажа, былі гатовыя да розных сцэнароў развіцця падзей. Шчыльна супрацоўнічалі з пракуратурай вобласці і памежнікамі.

«Кожны дзень яны нам абнаўлялі інфармацыю, якія могуць узнікнуць цяжкасці, праблемы і шляхі іх пераадолення. І каб сказаць ёй: «усё, едзь да мяжы», трэба было яшчэ раз усё асэнсаваць, усе рызыкі перагледзець».




Сястра Сяргея ўспамінае Аліна:

«Хлопчыка прывезлі да мяжы, там мы тры гадзіны правялі, так як з выпіскай было непаразуменне, так як там было напісана «Слава Украіне!». Гэта значыць доктар быў украінец і ён так прыгожа паднёс усё, але не падумаў, што на мяжы, краіна агрэсар. Нам спачатку не паверылі і вельмі доўга ўсё правяралі. Потым пешшу 1,5—2 кіламетры ішлі, там нас сустрэла служба паліцыі».

«Вельмі верыць у беларусаў і Украіну, што ўсё будзе добра». Сястра асуджанага на 6,5 года гомельца — пра яго затрыманне, прысуд, лісты з калоніі

| Особы

18-гадовага Іллю Верамеева схапілі на чацвёрты дзень вайны — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць.