Памёр старажыл і калекцыянер рарытэтных гармонікаў Емяльян Бабкоў

| Новости

Сумная навіна прыйшла з Хальча Веткаўскага раёна. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што на 85-м годзе жыцця не стала старажыла і калекцыянера рарытэтных гармонікаў Емяльяна Бабкова. Пра калекцыянера і музыку згадвае журналіст Мікола Бянько


У канцы мінулага году мне пашанцавала запісаць на аўдыё ўспаміны гэтага ўнікальнага чалавека. Мяне цікавіў збольшага даваенны час. Дакладней, акалічнасці сталінскіх рэпрэсій на Веткаўшчыне ў 1930-я гады. У сітуацыі, калі даследчыкі гэтага трагічнага перыяду не маюць доступа да архіваў савецкіх спецслужбаў, ці не адзінай магчымасцю для вывучэння абставінаў работы савецкіх карных органаў застаюцца ўспаміны старажылаў. Емяльян Бабкоў распавёў мне шмат цікавага пра калонію НКВД «Воля», дзе ўтрымліваліся жонкі «ворагаў народу» і іх малагадовыя дзеці. Гэтыя згадкі адлюстраваныя ў артыкуле "Забытая жаночая турма НКВД".

Аднак, прыгадваючы размову з Емяльянам Бабковым, памятаю, як стары заплакаў, гаворачы пра жахі нацыстоўскай акупацыі і пажарышча на месцы бацькоўскай хаты пасля вызвалення ў канцы 1943 года. Ён распавёў пра тое, як з некалькіх сотняў хат у Хальчы пасля вызвалення засталіся адносна цэлымі ўсяго некалькі, а ягоная сям’я ператрывала голад толькі дзякуючы некалькім абгарэлым бульбінам.  

«На гармоніку я навучыўся граць сам. Мой бацька лупцаваў мяне за тое, што я цягнуўся да музыкі, не разумеў майго захаплення», — стары, распавядаючы сваю гісторыю, абыходзіўся без залішняга драматызму. Музыка-самавук атрымаў мноства ўзнагародаў на конкурсах самадзейнасці, з ахвотай прыязджаў на імпрэзы філіяла Веткаўскага музея. Пад ягоныя частушкі гарадская моладзь танчыла з такім імпэтам, што пазайздросцілі б дыджэі ў начных клубах.   

Хацеў у гэтым годзе прыехаць зноў да Емяльяна Бабкова, каб зафіксаваць яго ўспаміны на відэа, але ўжо не давядзецца. Хай спачывае з мірам.  

Мікола Бянько
Флагшток


Три предприятия Гомельской области пятый год подряд получают деньги из бюджета

| Новости | 0

Беларусское правительство в очередной раз потратило деньги налогоплательщиков на акции неэффективных госпредприятий. В отношении трех предприятий Гомельской области подобное происходит уже 5 лет подряд. Рассказываем, кто и сколько бюджетных средств освоил за последнюю пятилетку.