Украіна адрэагавала на крызісную сітуацыю з хасідамі

| Новости

Дзяржаўны памежны камітэт Украіны апублікаваў відэа, у якім каментуецца сітуацыя з забаронай на ўезд 3 тысячам паломнікаў–хасідаў. На відэа бачна, што сустрэў прадстаўнікоў рэлігійнай плыні юдаізму старшыня ДПК Украіны Сяргей Дэйнека.


На кадрах зафіксавана, як натоўп з некалькіх сотняў грамадзянаў Ізраіля, ЗША і краінаў ЕЗ знаходзіцца ў нейтральнай зоне памежнага пераходу Новая Гута – Новыя Ярылавічы на беларуска–ўкраінскім кардоне. Замежнікі арганізоўваюць свой побыт фактычна ў палявых умовах і чытаюць малітвы.  

Генерал–маёр Сяргей Дэйнека патлумачыў паломнікам, што Украіна ў гэты момант не можа забяспечыць уезд прыхільнікам хасідызму праз пагрозу распаўсюду каронавіруснай інфекцыі. 

Я не ведаю, хто каму абяцаў пропуск трох тысячаў замежных грамадзянаў на тэрыторыю Украіны. Я падкрэсліваю яшчэ раз, што кожная дзяржава мае свае законы. І абавязак кожнага, незалежна ад грамадзянства, выконваць гэтыя законы. Усе, хто зараз знаходзіцца тут (пункт пропуска Новыя Ярылавічы), былі папярэджаныя пра тое, што ва Украіне дзейнічае забарона на ўезд замежных грамадзянаў, у тым ліку грамадзянаў Ізраілю, ЗША, Бельгіі, якія спрабуюць адзначыць свята Новы Год у горадзе Умань. І Вам гэта цудоўна вядома.  

 

Адзначым, што праз забарону на ўезд, якая была абвешчаная ўкраінскім урадам у канцы жніўня, тысячы паломнікаў–хасідаў у усяго свету не змаглі трапіць у святое для іх месца — на магілу цадзіка Нахмана. Да паўтары тысячы хасідаў у гэты момант спыніліся ў беларускіх гарадах Гомель і Пінск. Да месца скопішча людзей на нейтральнай паласе прыязджала кіраўніцтва Гомельскай вобласці ў асобе старшыні аблвыканкама Генадзя Салаўя. Беларускі Чырвоны Крыж спрабуе разгарнуць дапамогу стыхійнаму лагеру хасідаў.  


Флагшток


Уволиться из госорганизаций — только через райисполком. Как власти пытаются бороться с кадровым голодом

| Новости | 0

Руководители организаций перед тем, как уволить работника по соглашению сторон, обязаны обратиться в райисполком с просьбой согласовать увольнение, заранее подобрав кандидатуру для замещения.