Складаны лёс: сілавікі бралі ў закладнікі бацькоў, удзельнічаў у цяжкім баі ва Украіне. Былы добраахвотнік з Гомеля загінуў у аварыі ў Літве

| Новости | 0

У Літве грузавік насмерць збіў гомельца Вітара Савіча. Імя загінулага беларуса назвала Хартыя'97.


«Гэта вайна і за нашу свабоду». Дабраахвотнік з Гомеля распавёў, чаму паехаў ва Украіну ваяваць з расейскімі акупантамі

Сёння, каб бараніць Украіну ад расейскіх акупантаў, беларусы ствараюць свае добраахвотныя батальёны. Адзін такі ўжо дзейнічае ў Кіеве. Сімвалічна, што яго назвалі ў імя Кастуся Каліноўскага – кіраўніка паўстання 1863 года, якое было накіраванае супраць расейскіх царскіх уладаў.


Віктар Савіч — экс-баец палка Каліноўскага, жыхар Гомеля. Флагшток распавядаў пра гомельца ў 2022 годзе, калі Віктар толькі выправіўся ў полк, каб падтрымаць Украіну супраць агрэсара. Вядома, што ў тым жа годзе Віктар разарваў кантракт з ЗСУ і патрапіў у скандал, калі яго інтэрвʼю з’явілася на прапагандысцкім канале «Беларусь 1».

У той жа час да сёння невядомыя некаторыя акалічнасці жыцця Віктара за мінулы год. З перапіскі з Віктарам Флагштоку вядома, што малады чалавек перажыў вялікі ціск з боку сілавікоў. Калі ён знаходзіўся ва Украіне, спецслужбы Беларусі ўзялі ў закладнікі бацькоў Віктара. Сілавікі распачалі з добраахвотнікам прыватную перапіску, у якой яму пагражалі і дасылалі відэа бацькоў з камеры ІЧУ. Усе гэтыя матэрыялы перапіскі і відэа знаходзяцца ў рэдакцыі Флагштока.

Віктар Савіч удзельнічаў у баі, у якім загінуў вядомы беларускі добраахвотнік з пазыўным Брэст. Гэтая падзея моцна ўразіла маладога чалавека. Праз нейкі час ён звольніўся з ЗСУ. Рэдакцыі Флагштока цяжка ацаніць псіхалагічны стан Віктара ў гэты час. Але, судзячы па рознай інфармацыі, ён перажываў складаны перыяд свайго жыцця.




Знаходзячыся ў Літве, Віктар патрапіў пад увагу прапагандыстаў. Гэта адбылося праз камунікацыю з літоўскім юрыстам Мантасам Даніэлюсам. Як аказалася, відэа з прыватнымі размовамі Віктара з гэтым чалавекам былі перададзеныя юрыстам беларускім прапагандыстам.

У размове з Флагштокам Віктар адзначаў, што не хацеў патрапіць у правакацыйную сітуацыю. Але выказваў задавальненне, што спрычыніўся да выкрыцця Мантаса Даніэлюса, якога ў Літве зараз судзяць па абвінавачванні ў шпіянажы для Беларусі. Падрабязнасці гэтай справы Флагштоку невядомыя.

Як паведамляюць літоўскія СМІ, грамадзянін Беларусі загінуў 9 кастрычніка. Яго збіў грузавік. Паводле Хартыіʼ97, гэты жыхар Беларусі — Віктар Савіч. Гомелец памёр на месцы.

Оставить комментарий