Узгадваем людзей, якія сышлі ад нас у 2020

| Асобы

2020 год запомніцца беларусам перадусім пандэміяй кавіду, маштабнымі і працяглымі масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. На фоне драматычных падзей мы не заўжды паспявалі адсочваць лёсы людзей, якія цягам свайго жыцця, а часта і яго цаной, набліжалі дэмакратычныя перамены. “Флагшток” згадвае вядомых жыхароў нашага гораду, якія адышлі ад нас у 2020 годзе. Вечная памяць годным грамадзянам! 


Фота: gs.by

У канцы траўня сумная навіна прыйшла з Хальча Веткаўскага раёна. На 85-м годзе жыцця не стала старажыла і калекцыянера рарытэтных гармонікаў Емяльяна Бабкова



Сэрца 25-гадовага гомельца Аляксандра Віхора перастала біцца 12 жніўня. Ён стаў другой афіцыйна прызнанай ахвярай паслявыбарчых пратэстаў. Памёр маладзён пры няясных абставінах пасля затрымання супрацоўнікамі АМАП і знаходжання ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля. У заключэнні аб смерці, якое перадалі родным, напісана: “Прычыны смерці высвятляюцца”.



У жніўні не стала дысідэнта, фатографа і філосафа Яўгена Ткача. Дзякуючы гэтаму старажылу гомельцы захавалі цэлы пласт памяці пра даваенны і паваенны горад над Сожам. Факты з ягонай пакручастай біяграфіі адлюстраваныяў рэпартажы Марыі Булавінскай “Над сістэмай”



20 кастрычніка памёр палітык, грамадскі дзеяч, навуковец і журналіст Юрый Варонежцаў. У апошнія тыдні жыцця ён праходзіў курс хіміятэрапіі. Юры Варонежцаў уваходзіў у склад аргкамітэта руху «Навукоўцы за бяз’ядравую Беларусь», выступаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Ён з’яўляўся аўтарам больш за 30 вынаходніцтваў, двух манаграфій, законапраекту «Аб экалагічнай бяспецы грамадзян». У канцц 1980-х-пачатку 1990-х Юрый Варонежцаў спрычыніўся да фармавання дэмакратычнага руху ў Гомелі і ў былым СССР. 



26 кастрычніка на 66 годзе жыцця памёр актывіст дэмакратычных сілаў Яўген Казлоў. Гомельскі палітык і грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук згадваў: “Сышоў в вечнасць вельмі сціплы па жыцці і вельмі надзейны ў справах Яўген Казлоў. З Яўгенам мяне звязвала праца на Гомсельмашы ў 1980-я — 1990-я гг. Тады ж, напрыканцы 1980-х, з т.зв. Перабудовай разам змагаліся ў Дэмплатформе КПСС за дэмакратычныя перамены, потым стваралі Аб'яднаную дэмакратычную партыю — АДПБ (з 1995 — АГП), шэраг гомельскіх дэмакратычных структур)”.


Фота: архіў Уладзіміра Кацоры

Флагшток

Звольнены з БелДУТа выкладчык з’ехаў у Польшчу

| Асобы

У верасні 2020 выкладчык БелДута Яўген Малікаў з-за ўдзелу ў маршы адбыў адміністратыўны арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі. Пасля чаго вярнуўся на працу, але прапрацаваў усяго два месяцы. 19 лістапада яго звольнелі з працы дацэнта кафедры «Архітэкутура і будаўніцтва». Як кандыдат мастацтвазнаўства жыве сёння, у інтэрв'ю Флагштока.

А вернутся ли они обратно? Истории гомельчан, которые после репрессий были вынуждены покинуть Беларусь

| Асобы

Сколько людей покинули Беларусь после политических преследований в 2020-2021 годах? Флагшток поговорил с гомельчанами и жителями области, которые разъехались по разным странам после преследований.

Гомельский предприниматель уехал в Польшу и попал в НАУ. О репрессиях, проектах и развитии демократической Беларуси

| Асобы

Сейчас фотографию директора корчмы «Будзьма» Николая Прокофьева можно увидеть на сайте Народного антикризисного управления. В команде, возглавляемой Павлом Латушко, он отвечает за бизнес и инвестиции. Об этом он рассказал Флагштоку.

Преподаватель БелГУТа уволилась в знак протеста и покинула с семьей Беларусь

| Асобы

С лета прошлого года многие беларусы были вынуждены покинуть страну. Несмотря на то, что со дня выборов прошло уже более 9 месяцев, эта тенденция сохраняется по сей день. Среди тех, кому пришлось сменить место жительства, оказались супруги Татьяна Кублашвили и Алексей Стафеев из Гомеля.