1 жніўня ва Украіне ўступіла ў сілу новая класіфікацыя краін «зялёнай» і «чырвонай» зоны, якая вызначае неабходнасць самаізаляцыі альбо здачы тэстаў пасля вяртання з-за мяжы, а таксама ўступаюць у сілу новыя правілы вяртання, пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Фота: racyja.com
Украіна ўносіць краіны ў "чырвоны спіс", калі колькасць новых выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны паказчык ва Украіне.
Згодна новаму распараджэнню Міністэрства аховы здароўя Украіны, да краін "зялёнай зоны" адносяцца Швецыя, Партугалія, Харватыя, Беларусь, Вялікабрытанія, Турцыя, Славенія, Егіпет і Італія.
У "чырвоную зону" ўваходзяць Кітай, Венгрыя, Грузія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Чарнагорыя, Польшча, Францыя і Расія.
Паводле словаў галоўнага санітарнага ўрача Украіны Віктара Ляшко, згодна з новымі правіламі, з 1 жніўня людзі, якія прыязджаюць з краінаў "зялёнай зоны", без самаізаляцыі і без аналізаў трапляюць на тэрыторыю Украіны.
Флагшток