Яўген Меркіс пра Флагшток.

| Будаўніцтва флагштока

Працягваем збіраць меркаванні вядомых гамельчукоў пра скандальную будоўлю ў цэнтры горада. На якія патрэбы можна накіраваць грошы замест флагштока ў Гомелі? Сваю пазіцыю агучвае гомельскі актывіст і блогер Яўген Меркіс.



На якія патрэбы можна накіраваць грошы замест флагштока ў Гомелі? Сваю пазіцыю агучвае гомельскі актывіст і блогер Яўген Меркіс.Я перакананы, што спосабаў выкарыстаць гэтую суму з большай карысцю для нашага горада хапае. Праблема, канешне ж, у тым, што гарадскі бюджэт, і тое, як ён размяркоўваецца і выкарыстоўваецца, вельмі непразрысты. 

Таму сапраўды на сённяшні дзень можна пачуць заўвагі кшталту "ну, не пабудуюць гэты флагшток, так усё роўна грошы змарнуюць". Але гэта не значыць, што такое глупства ў цэнтры нашага горада трэба вітаць і з ім мірыцца. У астатнім я перакананы, што гэтай сумы хопіць, каб высадзіць у цэнтры горада вялікую колькасць дрэваў. Размова ідзе менавіта пра тыя вуліцы, што засталіся зусім без зеляніны - Савецкую, Кірава, кавалкі пр-та Леніна і інш.  

"Зялёная" тэма ў гэтым плане гомельцаў хвалюе даўно, таму тут будуць задаволеныя ўсе. Шмат нараканняў у гараджанаў выклікае ямачны рамонт, а таксама адсутнасць асфальта ці дарог нават у крытычна неабходных месцах. Асабіста я, калі б гэтыя сродкі былі з абласнога бюджэта, а не гарадскога, дык разглядзеў бы варыянт стварэння пешаходна-веласіпеднай сцяжынкі да Каранёўкі”.

Яўген Меркіс

Флагшток

Торговля одеждой, агросервис, КГБ. Есть ли профильные специалисты в организации, ответственной за ядерный могильник в Беларуси?

| Будаўніцтва флагштока | 0

Флагшток посмотрел, кто ответственен за захоронение радиоактивных отходов в Беларуси, и сильно удивился. Изучив действия команды БелРАО, мы усомнились в квалификации работников.

Изготовителем гомельского флагштока оказалась фирма с необычным названием. Что о ней известно

| Будаўніцтва флагштока

ГорСАП объявил тендер на техническое обслуживание гомельского флагштока. Благодаря закупке мы узнали сколько стоит обслуживание «60 метров гордости» и кто является ее изготовителем