Чаму кошт у гісторыі з флагштокам — не галоўнае

| Будаўніцтва флагштока

Сёння гараджане не ўдзельнічаюць у працэсе размеркавання гарадскога бюджэту. Нават, калі флагшток не пабудуюць, грошы з яго ўсё роўна пойдуць невядома куды.

лічыць Марыя Булавінская

Гісторык і аўтарка пабліка «Пошукі старога Гомеля» Марыя Булавінская паразважала, як змагацца з марнатраўствам чыноўнікаў. 

Нягледзячы на ўвесь шум і незадаволенасць гомельцаў, флагшток усё роўна ўсталююць. Чаму? Ды таму што свайны фундамент для яго ўжо зрабілі, будоўлю плотам абгарадзілі. Ды я не здзіўлюся, што і канструкцыю флагштока ўжо замовілі. Куды ж гэта ўсё падзець?


Так, шмат непрыгожа зрабілі: чамусьці сума на выкананне праекнта-пошукавых работ амаль удвая павялічылася пасля адмены першага тэндара, кошт праекту непрыстойна вялікі (амаль 650 тыс. $ — гэта толькі першы этап, яшчэ невядомы кошт другога) і інш. Але, мяркую, крайняга знойдуць. А флагшток, магчыма, паставяць бясплатна ці яго кошт раптам паменшыцца. Але праблема ўсё роўна застанецца. 

Вернемся ў 2016 год. Тады на плошчы Леніна хацелі пабудаваць 3 падземныя пераходы. На перадпраектную дакументацыю былі вылучаныя грошы. Але па закону на плошчы Леніна нельга будаваць. Гомельцы пачалі скардзіцца ў кантралюючыя органы. І адбыўся цуд. Арганізацыя, якая выйграла тэндар, зрабіла перадпраектную дакументацыю бясплатна — такая дабрачынная акцыя атрымалася. Усё гэта задакументавана, усе адказы па той справе захоўваюцца да сёння. 

Падавалася б, ідэя будоўлі падземных пераходаў памерла. Але насамрэч — не. Яна адрадзілася ў 2018 годзе ў іншым выглядзе. Тры падземныя пераходы ператварыліся ў 2 “залатыя” прыбіральні на набярэжнай. Што цікава, тыя 2 прыбіральні нельга было будаваць па таму ж закону, які забараняў будаўніцтва падземных пераходаў. Але ніхто па гэтай прычыне нікуды не скардзіўся, публічна праблему не ўздымаў. Людзей больш абурыў кошт. З той гісторыі вынікае: не пабудуюць флагшток, дык пабудуць што-небудзь іншае. Калі мэта — засвоіць грошы, то іх засвояць. 

Што тады галоўнае? Калі гараджане наўпрост не могуць уплываць на размеркаванне бюджэтаў, яны павінны дамагацца выканання выканаўчымі ўладамі законаў. Калі заканадаўства аб ахоўных зонах гісторыка-культруных каштоўнасцяў забараняюць будаваць на плошчы Леніна, то значыць не трэба там будаваць. Калі ёсць абмежаванні па будаўніцтву на вул. Пралетарскай, Камісарава ды іншых вуліцах, калі ласка, не парушайце! Калі ёсць значны помнік археалогіі, зрабіце ўсё па заканадаўству: дакументацыю, раскопкі і г. д. 

Калі для выканаўчых уладаў закон стане каштоўнасцю, то магчыма размеркаванне бюджэтных сродкаў будзе адбывацца па-іншаму: замест перакладання пліткі ў цэнтры мы атрымаем добрую дарогу ў дварах, а замест флагштока з’явіцца помнік Шабунеўскаму (ці нешта іншае важнае). 

Спадзяюся, што закон пераможа. І калі раптам флагшток усё ж ужо замовілі, няхай нехта з адказных чыноўнікаў усталюе яго ў сябе на лецішчы за свае ўласныя грошы – не прападаць жа дабру. 



Марыя Булавінская
Пошукі старога Гомеля

«Не стоит эту тему дергать». Главред газеты облисполкома ответил на вопросы известного блогера

| Будаўніцтва флагштока

Известный блогер из Октябрьского района Андрей Паук дозвонился на прямую линию к главному редактору газеты Гомельского облисполкома Гомельская праўда — Сергею Беспалому.

Флагшток и стройки на Комиссарова: что объединяет проекты и как чиновники пытаются их узаконить

| Будаўніцтва флагштока

В этой статье мы расскажем, как гомельские чиновники пытались узаконить флагшток, что они просили у Лукашенко для этого, и как связан флагшток с двумя другими резонансными стройками в центре города на улице Комиссарова.