Дапамажыце гомельскім чыноўнікам знайсці стылабат *

| Будаўніцтва флагштока

Міністэрства культуры Беларусі ў сваім адказе па пытанню законнасці пабудовы флагштока спаслалася на гомельскі гарвыканкам. Адпаведна прадстаўленай гомельскімі чыноўнікамі тлумачальнай запісцы будаўнічага праекта "устройство" флагштока прадугледжана на "существующем сооружении стилобата доски почета Гомельской области без строительства нового сооружения". 



Тут уважлівы чытач заўважыць адразу 2 неадпаведнасці. Першая — гэта тое, што фундамент флагштока ўжо ўзведзены пад відам прац па "бестраншэйнай" пракладцы труб. 


Працэс бестраншэйнай пракладцы труб"

Другое — гэта ўпамінанне "стылабата дошкі гонару". Праблема са стылабатам у тым, што яго не існуе. Чыноўнікі наўпрост спасылаюцца на неіснуючы архітэктурны элемент, каб абыйсці закон аб ахоўных зонах палацавага ансамбля, які наўпрост забараняе ўзвядзенне на гэтай пляцоўцы новых будынкаў і збудаванняў (сооружений). 



Чыноўнікі хочуць давесці, што існуе нейкі стылабат дошкі гонару, таму будаўніцтва фундамента флагштока не патрабуецца. Падобна на грубую падтасоўку фактаў, якую, чамусьці прыняў за праўду Мінкульт.

* Стылабат у класічнай архітэктуры — гэта цокаль, на які абапіраюцца калонны порціка (добра бачна на прыкладзе Драмтэатру). У сучаснай архітэктуры стылабатам называюць прасторава развіты цокаль (Новы Ўнівермаг) ці цокальны паверх будынку, на якім базіруецца кантрасна іншы аб'ём будынку (Галоўпаштамп, Цырк).


Пошукі старога Гомеля


Чаму чыноўнікі адмовіліся ад флагштока (хроніка падзей)

60-метровы флагшток, які ўлады хацелі пабудаваць на галоўнай плошчы Гомеля, стаў сімвалам горадабудаўнічага абсурду і марнатраўства. Каля яго будаўніцтва адбываліся дзёрзкія акцыі і надзвычайныя здарэнні. Нейкім містычным чынам каля ідэі праекту з’явілася столькі шмат праблем, што і для саміх чыноўнікаў флагшток стаў кашмарам.

Грамадскасць перамагла, флагштока не будзе

Як паведамляе суполка Укантакце «Пошукі старога Гомеля», на будаўнічай пляцоўцы флагштока раптоўна знік свайны фундамент, які быў узведзены сёлета яшчэ ў лютым-сакавіку. А яшчэ дзень таму ўвечары на пляцоўцы працавала буравая тэхніка.