Гісторык Марыя Булавінская: улады наплявалі на закон і меркаванне спецыялістаў

| Будаўніцтва флагштока

Гомельцы працягваюць выказвацца наконт будаўніцтва флагштока. 


Марыя Булавінская. Фота: facebook.com/maryia.bulavinskaya

На тэму самай вядомай будоўлі Гомеля адрэагавала ў сваім ФБ-акаўнце гомельская рэжысёрка і гісторык Марыя Булавінская:

У Гомелі працягнулі будаваць флагшток. Нягледзячы на пратэсты людзей, нягледзячы на парушэнне закону, нягледзячы ні на што! Улады ўпэўнена дэманструюць, што ім напляваць на меркаванне гараджанаў, напляваць на меркаванне адмыслоўцаў, напляваць на закон (які адкарэктавалі, але ўжо пасля пачатку будаўніцтва). Чыноўнікі нам заяўляюць гэтым флагштокам: «Мы перамаглі вас, вы — ніхто!» 

Флагшток будуюць з лютага. Пад ціскам грамадскасці некалькі разоў працы спыняліся. Кожнае новае прыбыццё тэхнікі на пляцоўку выклікала ў гараджанаў занепакоенасць. Але сёння флагшток выклікае больш смех: чыноўнікі будуюць сабе маштабны помнік. Гэта будзе помнік нядбайнасці і тупасці. Ён будзе такі ж маштабны (60-метровы флагшток), як і тыя бязглуздыя пераўтварэнні ў горадзе, якія былі здзейсненыя за апошнія 26 год гомельскімі «горадабудаўнікамі».

Толькі пакуль чыноўнікі ўсяго гэтага не разумеюць. Яны думаюць, што людзей больш за ўсё абурыла цана праекту. Таму сёння яны «пераабуліся» і заявілі, што сродкі на праект пойдуць не бюджэтныя, а чые — не важна, проста не бюджэтныя і ўсё, не перажывайце. А тое, што ўжо ўсе даўно ведаюць асаблівасці гэтага праекту: канструкцыю флагштока даўно набылі, што ўсё рабілі, парушаючы закон, што ўжо куча злітых дакументаў з негатыўнымі адзнакамі праекту розных дзяржорганаў — для іх гэта дробязі ў «прававой» дзяржаве. Для іх грамадскае меркаванне — нішто, бо абапіраецца канструкцыя флагштока толькі на міліцэйскія дубінкі і судзейскія малаточкі.

Чыноўнікі настолькі простыя, што да сёння кажуць нешта кшталту: «Чым вышэй флагшток, тым больш патрыятызму!» Трэба прызнаць, што 60-метровы флагшток за мільёны — гэта сапраўды вельмі моцна! Важкі цвік у гэтую сістэму будзе забіты ў Гомелі мясцовымі чыноўнікамі.


Флагшток


«Не стоит эту тему дергать». Главред газеты облисполкома ответил на вопросы известного блогера

| Будаўніцтва флагштока

Известный блогер из Октябрьского района Андрей Паук дозвонился на прямую линию к главному редактору газеты Гомельского облисполкома Гомельская праўда — Сергею Беспалому.

Флагшток и стройки на Комиссарова: что объединяет проекты и как чиновники пытаются их узаконить

| Будаўніцтва флагштока

В этой статье мы расскажем, как гомельские чиновники пытались узаконить флагшток, что они просили у Лукашенко для этого, и как связан флагшток с двумя другими резонансными стройками в центре города на улице Комиссарова.