Грамадскасць перамагла, флагштока не будзе

| Будаўніцтва флагштока

Як паведамляе суполка Укантакце «Пошукі старога Гомеля», 20 мая на будаўнічай пляцоўцы флагштока знік свайны фундамент, які быў узведзены сёлета яшчэ ў лютым–сакавіку. А яшчэ дзень таму ўвечары на пляцоўцы працавала буравая тэхніка.



«Таму мы схіляемся да версіі, што гэта было замятанне слядоў, — адзначана ў паведамленні суполкі. — Падобна, што тыя, хто ў сакавіку незаконна забурыў туды сваі, гэтыя сваі ўвечары і прыбраў».



Як паведамляе «Камсамолка», з афіцыйных крыніц у мясцовым выканкаме вынікае, што флагштока на плошчы дакладна не будзе. Тут маюць намер разбіць кветнік і ўпрыгожыць месца малымі архітэктурнымі формамі.

Флагшток


Чаму чыноўнікі адмовіліся ад флагштока (хроніка падзей)

60-метровы флагшток, які ўлады хацелі пабудаваць на галоўнай плошчы Гомеля, стаў сімвалам горадабудаўнічага абсурду і марнатраўства. Каля яго будаўніцтва адбываліся дзёрзкія акцыі і надзвычайныя здарэнні. Нейкім містычным чынам каля ідэі праекту з’явілася столькі шмат праблем, што і для саміх чыноўнікаў флагшток стаў кашмарам.