Стаў вядомы кошт флагштока. Гомельцы абураныя

| Будаўніцтва флагштока

Згодна тэндару дзяржаўнай закупкі, кошт першага пускавога комплекса праекта «Добраўпарадкаванне плошцы Леніна з усатлёўкай флагштока ў г. Гомелі» складае 1 459 797 беларускі рублёў



У сеціве ўжо з'явілася петыцыя супраць будаўніцтва флагштока. Эксперты ініцыятывы «Пошукі старога Гомеля» тлумачаць, чаму яе варта падпісаць.

З'явілася петыцыя супраць даражэзнага і непатрэбнага флагштока на плошчы Леніна.

Чаму мы раім яе падпісваць:

1. 1 459 797 беларускі рублёў (ці 655 000 $) — гэта значная сума для часоў эканамічнага крызісу. Пры тым, што перакладванне пліткі і пабудова флагштока маюць нулявую практычную вартасць.

2. Улады зноў ставяць гараджанаў перад фактам будоўлі без грамадскага абмеркавання. Адкуль такая самаўпэўненасць у дзеяннях пры размеркаванні бюджэтных сродкаў?

3. Праект зон аховы Палацава-паркавага ансамбля наўпрост не дазваляе весці будаўніцтва і ўзводзіць на гэтай тэрыторыі новыя збудаванні.

4. Галоўная плошча Гомеля даўно патрабуе пераасэнсавання і грунтоўнай рэканструкцыі, але дадзены праект не вырашае сённяшнія праблемы з функцыянальным напаўненнем плошчы і яе эстэтычным вырашэннем. Такія пытанні павінны вырашацца з дапамогай адкрытага архітэктурнага конкурсу.

P. S. Сённяшняя сітуацыя шмат у чым падобная на спробу ўладаў пабудаваць на плошчы падземныя пераходы ў 2016 годзе. Тады на фоне негатыўнага грамадскага меркавання, праблемаў з ахоўнымі зонамі і, што самае галоўнае, дзякуючы актыўным гараджанам, якія дасылалі шматлікія скаргі, петыцыі, рабілі флэшмобы, атрымалася адбіць непатрэбны праект.


Флагшток

Торговля одеждой, агросервис, КГБ. Есть ли профильные специалисты в организации, ответственной за ядерный могильник в Беларуси?

| Будаўніцтва флагштока | 0

Флагшток посмотрел, кто ответственен за захоронение радиоактивных отходов в Беларуси, и сильно удивился. Изучив действия команды БелРАО, мы усомнились в квалификации работников.

Изготовителем гомельского флагштока оказалась фирма с необычным названием. Что о ней известно

| Будаўніцтва флагштока

ГорСАП объявил тендер на техническое обслуживание гомельского флагштока. Благодаря закупке мы узнали сколько стоит обслуживание «60 метров гордости» и кто является ее изготовителем