Чарговага функцыянера гомельскіх праўладных прафсаюзаў асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

| Навіны

У судзе Добрушскага раёна 11 верасня разглядалі адміністрацыйную справу супраць прафсаюзнага чыноўніка Мікалая Талейкі. У віну яму паставілі распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, унесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозку з мэтай распаўсюду такой прадукцыі, паведамляе Гомельская Вясна.

Паводле часткі 2 артыкула 19.11 КабАП пастанову выносіў суддзя Алег Васюкоў. Якое канкрэтна адміністрацыйнае спагнанне наклалі на прафсаюзнага функцыянера высвятляюць праваабаронцы.



Мікалай Талейка. Скрыншот відэа СТБ


Мікалай Талейка - галоўны прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, які ўваходзіць у практычна дзяржаўную ФПБ.

Флагшток патэлефанаваў у Гомельскую абласную арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю. Аднак ні ў адным кабінеце слухаўку ніхто не зняў.

Гэта ўжо другі кіраўнік праўладнага прафсаюза, якога прыцягваюць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У снежні 2023 г паводле ч. 2 арт 19.11 КабАП судзілі Таццяну Хацкову — старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Яе тады зняволілі на 15 содняў і потым звольнілі з пасады. 

Таксама Флагштоку было вядома пра палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да старшыні праўладнага прафсаюза Белпрафмаш Аляксандра Балошкі, які быў пакараны 10 соднямі.



В Гомельской области планируют реконструкцию мостов на трассе, которая ведет к границе с Украиной — но это будет не скоро

| Навіны

Важное обоснование для инвестиций может появиться лишь в том случае, если возобновится трансграничное сообщение между Беларусью и Украиной.

«У волонтеров руки опускаются». Зоозащитники заявили о переполненном питомнике в Гомеле — власти подтвердили

| Навіны

Зоозащитница посоветовала не отправлять животных на самовыгул: «Все собаки, которые находятся на улице, в том числе ваши хозяйские, будут отловлены или отсреляны».