Незвычайная сітуацыя склалася сёлета на Палессі. Ва ўсходняй частцы рэгіёну яшчэ ляжыць снег і пачынаецца паводка, а ў заходняй — ужо настолькі суха, што пачаліся пажары на балотах.
Гэта заўважыў Флагшток на мапе NASA. Свежыя здымкі з космасу паказваюць, што большая частка Гомельскай вобласці яшчэ не ачысцілася ад снегу, у адрозненні ад Брэсцкай вобласці, дзе снег сышоў ужо каля двух тыдняў таму.

На захадзе беларускага і украінскага Палесся заўважаны буйныя пажары ў экасістэме. Пра ўзгаранні сухой расліннасці паведамляе, у прыватнасці, Жытомірскае аддзяленне Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях. 10 сакавіка тут было ахоплена агнём 1 га тэрыторыі, вецер садзейнічае распаўсюду полымя.

Фота: Жытомірскае аддзяленне ДСНС
У Беларусі гарэў у тым ліку Спораўскі заказнік, які рамяшчаецца на тэрыторыі чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці — Бярозаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім.

Фота: СБ
Тым часам у Петрыкаўскім раёне на Гомельшчыне выяўлены першы факт падтаплення паводкавымі водамі. Гаворка ідзе пра ўчастак аўтадарогі Лучыцы – Хвойня, дзе павысіўся ўзровень вады ў рацэ Пціч. Працягласць ўчастка — 100 метраў, глыбіня падтапленняў — да 10 сантыметраў.