У Гомельскай вобласці за апошнія два дні фіксуюцца масавыя ДТЗ з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі

| Навіны

За апошнія двое сутак, па інфармацыі, якая трапляе ў сеціва, у Гомельскай вобласці зафіксавана як мінімум 6 ДТЗ з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі. Дзяржаўныя органы не паведамляюць аб тым, што ў здарэннях задзейнічаная тэхніка РФ.






1 красавіка на трасе каля Рэчыцы быў зафіксаваны разбіты легкавік і грузавік. Канал motolkohelp паведамляе, што кіроўца грузавіка загінуў.






Гомельскае абласное ўпраўленне МНС апублікавала інфармацыю аб выратавальнай аперацыі на месцы ДТЗ, якое адбылося ў Рэчыцкім раёне на трасе М-10 паблізу вёскі Іванаўка. Кіраўніцтва ратавальнікаў паведаміла: «адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Фольксваген Б4», 1994 г. в. і грузавога аўтамабіля «Mercedes-Benz 814», 1989 г. в.».

Аднак, наяўны відэазапіс з месца ДТЗ, зроблены 1 красавіка ў 07:03, паказвае, што кабіна грузавіка была цалкам разбурана, а перад грузавіком стаіць расейская ваенная тэхніка: 2 БТРа і КамАЗ са знакамі "V".

Як стала вядома Флагштоку, па папярэдніх дадзеных следства, кіроўца грузавіка не заўважыў калону расейскай бронетэхнікі, якая перасоўвалася ноччу.






ДТЗ на той жа рэчыцкай трасе (М10) 1 красавіка. Сутыкненне бронетэхнікі расейскіх ваенных з грузавіком, які перавозіў прадукты.




1 красавіка калона адступаючых войскаў знесла выспу бяспекі на перакрыжаванні вуліц Ільіча і Жамчужнай (каля ўніверсама «Чарнігаўскі»). Відэа: vgomele.






2 красавіка ў Мазыры КамАЗ расейскіх войскаў апынуўся на адхіле вуліцы Рыжкова (каля бара Luna).





2 красавіка каля Баршчоўкі адбылося сутыкненне мікрааўтобуса і расейскага ваеннага фургона УАЗ.




На днях пад Камарынам выляцеў у кювет расейскі БМД-2, паведамляе Беларускі Гаюн.  

Небывалый отток кадров. Кто активнее всего увольняется на Гомельщине?

| Навіны

Белстат опубликовал свежие данные о количестве занятых в Гомельской области. Данные говорят о том, что в регионе происходит небывалый отток кадров. Разбираемся, что происходит на рынке труда