Упершыню на святочнай сцэне ў Гомелі выступіць беларускамоўны выканаўца

| Навіны

Пасля сыходу з пасады старшыні гарвыканкаму Уладзіміра Прывалава, аматара савецкай і расійскай эстрады, у Гомелі арганізуюць выступ беларускамоўнага выканаўцы на галоўнай сцэне на плошчы Леніна.

Гэта гурт «Дразды», які выступіць з бясплатным канцэртам 3 ліпеня падчас святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці. Летась у гэты ж дзень хэдлайнерам была расійская поп-зорка Зара, а на канцэрты ў Дзень гораду і на Новы год гарвыканкам пад кіраўніцтвам Прывалава запрашаў таксама расійскіх выканаўцаў.



Толькі ў 2024 годзе 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы выступаў беларускі калектыў «Песняры», аднак яго нельга назваць цалкам беларускамоўным.

«Дразды», на фоне рэпрэсій і вымушанага выезду з Беларусі многіх вядомых выканаўцаў, маюць папулярнасць у народзе, але апошнія гады яны таксама былі ў «бане» – ім дазвалялі канцэрты толькі ў невялікіх населеных пунктах.



У 2023 годзе «Дразды» выступалі на Дзень горада ў Рэчыцы. Фота: «Дняпровец»


З нядаўняга часу забарону знялі. Нядаўна «Дразды» давалі канцэрт на Дзень гораду ў Віцебску, выступалі на «Бабруйск Арэне». Праўда, у рэпертуары гурта з'явілася шмат рускамоўных кампазіцый, тым не менш калектыў пазіцыянуе сябе беларускамоўным і на канцэрт у Гомелі запрасіў зваротам на роднай мове.

«Дразды» выказваюць лаяльнасць да фактычных уладаў, пры гэтым не дэманструюць яўна праўладную пазіцыю, як іншыя «дазволеныя» выканаўцы.

Такім чынам, упершыню за апошнія гады на святочнай сцэне ў Гомелі выступіць беларускамоўны выканаўца. Дарэчы, 23 ліпеня «Дразды» таксама выступяць у Калінкавічах.

Цікава, што год таму лідар калектыву Віталь Карпанаў заяўляў аб «апошніх гастролях» і адзначаў, што гурт не можа выступаць у вялікіх гарадах, пры гэтым апеляваў да словаў Лукашэнкі, гаворачы, што выконвае яго заданне – ездзіць па рэгіёнах:

«Мы аб'ездзілі ўсе месцы, дзе гэта толькі магчыма, дзе нам можна выступіць. У нас засталіся лічаныя гарады. Гэта Мінск, дзе мы не выступалі – мы не маем такой магчымасці. Гэта абласныя гарады, дзе нас вельмі чакаюць людзі».

Разбираем гражданские стройки в Беларуси из списка Зеленского: не строительство новых переправ, а решение давних проблем

| Навіны | 0

Список объектов говорит о масштабной программе обновления транспортной инфраструктуры, а не о концентрации работ исключительно на украинском направлении.