«Ідзе расследаванне, ён жывы». Што вядома пра няшчасны выпадак у рэчыцкім аўтапарку

| Рэгіёны

У Рэчыцы аўтобус упаў на маладога чалавека, прычыніўшы цяжкую траўму галавы — пацярпелага тэрмінова даставілі ў лякарню Гомеля. Па інфармацыі Флагштока, навучэнец зараз знаходзіцца ў стане комы.

Як стала вядома Флагштоку, гэта адбылося 17 кастрычніка на тэрыторыі рэчыцкага АП № 3. 18-гадовы навучэнец мясцовага ліцэя праходзіў практыку ў аўтапарку, выконваў зварачныя працы пад аўтобусам, які быў узняты на дамкратах. Дзяржаўныя СМІ, а таксама сайт аўтапарка пра гэтае здарэнне пакуль нічога не паведамілі.



Автопарк № 3 (фото: dneprovec.bу)


Флагшток патэлефанаваў ад імя мясцовага жыхара ў прыёмную аўтапарка № 3. Там пацвердзілі няшчасны выпадак, але пра падрабязнасці распавесці адмовіліся:

«Ідзе расследаванне, і інфармацыю мы не выдаем староннім. Я не буду расказваць вам, што здарылася, я проста не маю права. Ён жывы».


Па звестках Флагштока, малады чалавек, з якім адбыўся няшчасны выпадак, — навучэнец Рэчыцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ліцэя ў вёсцы Азершчына. Гэтую інфармацыю таксама ўдалося пацвердзіць:

«Мы самі нічога не ведаем, што з ім адбылося і ў якім ён стане, нам не паведамляюць. Ведаем толькі, што ён у лякарні», — адказалі ў ліцэі.

Власти Калинковичей заявили, что большинство поддержало перенос в городской парк танка для создания «зоны исторической памяти»

| Рэгіёны

Местные жители высказывали мнение, что парк должен оставаться местом отдыха, а не «исторической памяти», и ставили вопрос о размещении здесь аттракционов, а не военной техники.

В Мозыре наконец-то всерьез занялись ремонтом городских лестниц. Узнали, какие отремонтируют, когда и сколько потратят

| Рэгіёны

Сразу несколько лестниц, которые проходят через овраги и соединяют улицы и микрорайоны, начали ремонтировать либо приступят к работам в ближайшее время.