Капаць акопы і страляць з рыдлёўкі. Як школьнікаў на Гомельшчыне рыхтуюць да вайны

| Рэгіёны

Сацыяльныя сеткі школ Гомельскай вобласці падзяліліся ходам навучальна-палявых збораў школьнікаў 10 класаў. У адрозненні ад мінулых гадоў гэтыя зборы вылучаюцца практычнымі заняткамі дзесяцікласнікаў: сёлета іх вучылі капаць акопы і страляць з рыдлёвак.

Цікава, што сайты Сіманіцкай школы Лельчыцкага раёна і Даманавіцкай школы Калінкавіцкага раёна зборы назвалі «ваенна-палявымі». Калі ў даманавіцкай школе ўсё абмежавалася акопамі на тэрыторыі школы, то ваенрук з Сіманіч зладзіў пастановачную акопную перастрэлку ў лесе.













Вертыкаль улады Лукашэнкі прымае значныя намаганні дзеля мілітарызацыі грамадства. Першымі на сабе адчулі гэта школьнікі. Пытанне «патрыятычнага» выхавання моладзі было актуалізавана пасля рэвалюцыі 2020 года. У старэйшых класах з'явіліся ваенрукі — кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання, а пасля 10 класа — абавязковыя навучальна-палявыя зборы.

В Мозыре наконец-то всерьез занялись ремонтом городских лестниц. Узнали, какие отремонтируют, когда и сколько потратят

| Рэгіёны

Сразу несколько лестниц, которые проходят через овраги и соединяют улицы и микрорайоны, начали ремонтировать либо приступят к работам в ближайшее время.