Настаўнікам — перакідваць гной, медыкам — бяліць «ленінскую комнату». Улады адправілі бюджэтнікаў на фермы Лельчыцкага раёна (фотарэпартаж)

| Рэгіёны

Раённыя ўлады Лельчыцкага раёна адправілі бюджэтнікаў і навучэнцаў выконваюць некваліфікаваныя працы ў калгасы. Абавязковыя працы чыноўнікі называюць санітарнымі дням ці суботнікамі. Флагшток сабраў фота, каб пабачыць, як выглядае трудавая павіннасць ў сучаснай Беларусі. 

На малочнай ферме Тонежскага сельсавета ў Іванаўскай Слабадзе ляснікоў прымусілі разбіраць кармавыя сталы для ската і перакрываць дах сарая.





Работнікі дома культуры і фельдшарска-акушэрскага пункту вымушаныя былі бяліць каліоры і так званую «ленкомнату», фарбавалі, касілі бур'ян і кустоўе (Флагшток не ведае, навошта ў сяльгаспрадпрыемстве ў 2022 годзе патрэбна «ленінская комната»).






Педагогаў і работнікаў культуры Стадолічскага сельсавета прымусілі працаваць на малочнай ферме калгасу «Шлях Ільіча». Там яны чысцілі кароўнік ад гною.







У калгас «Новая Ніва» раённыя ўлады накіравалі персанал і навучэнцаў Лельчыцкага прафесійнага ліцэю. Яны вялі няроўны бой з бур'янам і рамантавалі агароджу. 




Старажытная практыка прымусовага труда на карысць феадала праіснавала стагоддзі ў феадальным грамадстве і знікла з-за неэфектыўнасці. У 21 стагоддзі ў Беларусі такія працы арганізоўваюцца дзеля падтрымкі сельскагаспадарчых арганізацый, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Власти Калинковичей заявили, что большинство поддержало перенос в городской парк танка для создания «зоны исторической памяти»

| Рэгіёны

Местные жители высказывали мнение, что парк должен оставаться местом отдыха, а не «исторической памяти», и ставили вопрос о размещении здесь аттракционов, а не военной техники.

В Мозыре наконец-то всерьез занялись ремонтом городских лестниц. Узнали, какие отремонтируют, когда и сколько потратят

| Рэгіёны

Сразу несколько лестниц, которые проходят через овраги и соединяют улицы и микрорайоны, начали ремонтировать либо приступят к работам в ближайшее время.