«Гэта будзе ваенны храм». Як прайшлі ў Мазыры грамадскія абмеркаванні будаўніцтва царквы ў гонар Неўскага

| Рэгіёны

У Мазыры завяршыліся грамадскія абмеркаванні па пытанні будаўніцтва ў горадзе новага праваслаўнага храма Маскоўскага патрыярхату. Крытыку выклікала не толькі рашэнне пабудаваць царкву ў гонар расійскага ваеннага героя Аляксандра Неўскага, але і месца, выдзеленае для храма — ля гарадской лякарні і парку «Маладзёжны», любімага ў гараджан месца адпачынку і заняткаў спортам.




На абмеркаванні ў райвыканкаме 2 жніўня сабраліся 5 жыхароў Мазыра, 3 спецыялісты аддзела спорту і турызму, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення землеўпарадкавання і аддзела архітэктуры і будаўніцтва, паведаміла газета райвыканкама:

«На сённяшні момант ідзе абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва. Пакуль не паступала заявы на прадастаўленне зямельнага ўчастка, адсутнічае якая-небудзь дакументацыя на аб'ект. Аб уласна будаўніцтве можна будзе казаць, калі будзе распрацаваны акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка, пройдуць усе ўзгадненні; затым трэба будзе распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю, якая таксама будзе праходзіць экспертызу. Толькі тады будзе дарэчы казаць аб нарматыўных тэрмінах будаўніцтва».

На сустрэчы прадстаўнік Тураўскай епархіі іерэй Аляксандр Бушлякоў патлумачыў, што паколькі рускі святы Аляксандр Неўскі лічыцца абаронцам усіх воінаў, па благаславенні епіскапа Леаніда мяркуецца, што гэта будзе ваенны храм, адна з задач якога — ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. Святар растлумачыў, што ў 2000 годзе паміж БПЦ і ДТСААФ быў заключаны дагавор аб стварэнні ваенна-патрыятычных моладзевых клубаў для «патрыятычнага выхавання дзяцей у духу праваслаўнай веры». Раней гаворка ішла пра тое, што храм патрэбны пацыентам лякарні.

Напярэдадні прадстаўнік Тураўскай епархіі заявіў мясцоваму ТБ, што тэрыторыя, выдзеленая пад будаўніцтва храма, не адносіцца да парка «Маладзёжны», і, як запэўніў святар, «ні адно дрэва парку не пацерпіць».




Тым часам у сеціве з'явіліся фота праекту царквы. Гараджане пакінулі свае каментары пад паведамленнем у пабліку прыходу:

«Ён нават не прыгожы. Вы што, здзекуецеся?»

«У той час калі "блістаў" Неўскі — васал Залатой Арды, на землях, дзе вы сабраліся будаваць у гонар яго храм, татары былі толькі набегамі, ім тут бой давалі. І землі гэтыя былі ў складзе ВКЛ, з якім "святы" быў у "нацягнутых" адносінах. Не трэба навязваць нам чужых "святых герояў". У нас быў Давыд Гарадзенскі, які не менш паспяхова змагаўся з крыжакамі».

«Чаму ўлічваецца меркаванне і просьба невялікай часткі людзей, якой патрэбны храм, а не ўлічваецца меркаванне вялікага мноства людзей, якія падпісалі петыцыю, і наогул супраць гэтай будоўлі?»




Раней са спасылкай на начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мазырскага райвыканкама Аляксандра Ражка мясцовае ТБ заяўляла, што па выніках грамадскага абмеркавання «заказчыку будуць прапанаваныя іншыя пляцоўкі для будаўніцтва храма». Якія пісьмовыя прапановы паступілі падчас грамадскага абмеркавання, якая колькасць жыхароў выказала за ці супраць будаўніцтва — не паведамляецца.

Высокая смертность трудоспособных граждан стала причиной проведения совещании у председателя одного из районов Гомельской области

| Рэгіёны | 0

Высокие показатели смертности людей трудоспособного возраста были отмечены в Ветковском, Добрушском, Ельском, Лоевском, Октябрьском и Петриковском районах.