Удава Героя Украіны, беларуса Васіля Ігнаценкі, дамаглася кампенсацыі ад кампаніі HBO за незаконнае выкарыстанне яе імя і імя мужа ў серыяле «Чарнобыль»
Касацыйны грамадзянскі суд у складзе Вярхоўнага суда Украіны канчаткова пастанавіў выплаціць Людміле Ігнаценка 500 тысяч грыўняў маральнай кампенсацыі, пацвердзіўшы факт парушэння права на імя. Пры гэтым суд адмовіўся абавязваць HBO выдаляць асобныя сцэны з серыяла, палічыўшы такую меру непрапарцыйнай. Рашэнне суда з’яўляецца канчатковым і не падлягае абскарджанню.
Адзначым, што ў беларускім Брагіне ўсталяваны помнік Васілю Ігнаценку — аднаму з першых ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Сам Васіль Ігнаценка вучыўся ў Гомелі. Пасля заканчэння школы ў Брагінскім раёне ён паступіў у Гомельскую электратэхнічную вучэльню. Ігнаценка быў сярод першых пажарнікаў, якія прыбылі да чацвёртага энергаблока ЧАЭС пасля выбуху, атрымаў смяротную дозу радыяцыйнага апраменьвання і быў пахаваны ў Маскве. Пасмяротна ўганараваны званнем Герой Украіны.
t.me/flagshtok