Гомельскі актывіст Ілля Міронаў напісаў заяву на Азаронка Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка за распальванне варожасці. У тэксце заявы зазначаецца: «18 студзеня

| Тэлеграм
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў напісаў заяву на Азаронка

Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка за распальванне варожасці.

У тэксце заявы зазначаецца:

«18 студзеня 2023 года на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам «Азарёнок: шаг навстречу тем, кто хочет вернуться — это сталинский шаг, это мощнейшая воля Лукашенко».

Паводле актывіста, «у гэтым сюжэце Азаронак здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці, варажнечы, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы».

Актывіст Ілля Міронаў патрабуе прыцягнуць да адказнасці прапагандыста на падставе артыкула п.1 арт. 130 КК РБ (да 5 гадоў зняволення).

t.me/flagshtok
Такія наступствы ў суседнім Чарнігаве ад дэтанацыі расійскіх Шахедаў З-за атакі ўдарных БПЛА тыпу Шахед 15 сакавіка ў былым пабраціме Гомеля былі пашкоджаны некалькі жылых дамоў. У пяціпавярховым доме пасля прамога трапляння ўдарнага БПЛА абрынуліся два верхнія паверхі. У выніку падзення Шахеда каля 10-павярховага дома былі выбіты вокны, пашкоджаныя прыватныя домаўладанні і аўтамабілі, якія знаходзіліся побач. На шчасце, загінуўшых і пацярпелых ратаўнікі не выявілі. Крыніца: https://suspilne.media/chernihiv t.me/flagshtok
Загінуў 22-гадовы ураджэнец Хойнікаў, які ваяваў за Украіну Па інфармацыі Нашай Нівы, ваяр Аляксандр Серада з пазыўным «Лыч» загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года. Развітанне з байцом палка Каліноўскага прайшло сёння ў Кіеве. t.me/flagshtok
Каля 20 гамяльчан спатрэбілася сёння, каб падняць на пуцепровад рэйсавы аўтобус МАЗ-гармонік Гэтае відовішча забяспечылі работнікі камунальнага прадпрыемтсва ГорСАП: яны не паспелі прыбраць вуліцы ад снегу. Здарэнне адбылося зранку на вуліцы 8-й Іншагародняй з аўтобусам № 25. t.me/flagshtok
Над Гомелем около 00:30 видели метеор Пролет метеора в тоже время был зафиксирован в Киеве (на видео). t.me/flagshtok
Учора над Магілёвам быў зафіксаваны пралёт БпЛА? Mogilev.media паведамляе, што пралёт быў зафіксаваны 11 сакавіка ў 22:32, лятальны апарат рухаўся ва ўсходнім напрамку. Па інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага каналала Рында Маніторыць, гэтаму здарэнню не папярэднічала фіксацыя парушэння паветранай прасторы Беларусі расійскімі БпЛА праз беларуска-украінскую мяжу. Папярэднія парушэнні паветранай прасторы былі заўважаныя раней — 11 сакавіка ў 01:56 і 2:22. Падчас масіраванай расійскай атакі два БпЛА накіраваліся з Чарнігаўскай вобласці ў бок Камарына і Брагіна. https://www.youtube.com/watch?v=CxELrhPVu8k&t= t.me/flagshtok