Пасля затрымання міліцыяй разам з жонкаю знік вакаліст гомельскага этна-гурта Бан-Жвірба
Як паведаміў гомельскі актывіст
Ілля Міронаў у сваім Фэйсбуку, Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя зніклі пасля затрымання міліцыяй 27 студзеня. Зараз яны не выходзяць на сувязь.
Дзмітрый Гаўрылін з'яўляецца дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага заводу. Сакратарка ў прыёмнай заводу адказала журналісту Флагштока, што дырэктара на месцы няма і прапанавала пазваніць на наступным тыдні.
Раней 24 снежня ўлады
адмянілі правядзенне запланванага канцэрта Бан-Жвірбы.
t.me/flagshtok