Такія наступствы ў суседнім Чарнігаве ад дэтанацыі расійскіх Шахедаў
З-за атакі ўдарных БПЛА тыпу Шахед 15 сакавіка ў былым пабраціме Гомеля былі пашкоджаны некалькі жылых дамоў.
У пяціпавярховым доме пасля прамога трапляння ўдарнага БПЛА абрынуліся два верхнія паверхі.
У выніку падзення Шахеда каля 10-павярховага дома былі выбіты вокны, пашкоджаныя прыватныя домаўладанні і аўтамабілі, якія знаходзіліся побач.
На шчасце, загінуўшых і пацярпелых ратаўнікі не выявілі.
Крыніца: https://suspilne.media/chernihiv
t.me/flagshtok