Пластычны хірург з Гомеля Аляксей Дужы да сёння на Акрэсціна, яго справу хочуць перакваліфікаваць на крымінальную
Флагштоку стала вядома, што
Аляксей Дужы да сёння знаходзіцца на Акрэсціна. У яго камеры 14 чалавек з 4 койкамі, умовы ўтрымання невыносныя.
У доктара напрыканцы 2022 года прайшоў вобшук у Гомелі. Аб затрыманні Аляксея стала вядома сёлета 14 лютага. Яго некалькі разоў судзілі па адміністратыўных артыкулах, але на свабоду ён так і не выйшаў. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведамляе, што Аляксея абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе, яму пагражаюць крымінальнай справай.
На сайце праваабарончага цэнтру
Вясна
паведамляецца, што Дужы прызнаны палітвязнем, на яго заведзеная крымінальная справа (арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).