Органы завялі дзве новыя «ваенна-патрыятычныя справы» у Гомельскай вобласці
У Петрыкаве 20-гадовы хлопец паспрабаваў адкрыць алкагольны напой аб памятны знак, прысвечаны Другой сусветнай. Але бутэлька разбілася. У дачыненні да хлопца
ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». Яму пагражае да 3 гадоў зняволення.
Напачатку года малады жыхар Жлобіна зняў са школы чырвона-зялёны сцяг, каб падараваць яго дзяўчыне. Зараз стала вядома, што жлабінчаніна абвінавацілі "ў апаганьванні дзяржаўнай сімволікі". Цяпер хлопцу пагражае да трох год турмы.
t.me/flagshtok